wd wp Пошук:

Пуньск

Пуньск[1] (польск.: Puńsk) — вёска ў Сэйнэнскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Сядзіба вясковай гміны Пуньск. Размешчана на беразе возера Пуня, за 5 км на захад ад граніцы з Літвой.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Пуньск датуецца 1597 годам, калі Станіслаў Заліўскі заснаваў тут мястэчка і збудаваў касцёл. У гэты час Пуньск уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1647 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Пуньску Магдэбургскае права і герб[2]. У 1700 годзе тут працавалі школа і шпіталь[3].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пуньск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.

На 1827 год у Пуньску было 82 будынкі.

Найноўшы час

У 1919—1920 гадах каля Пуньска адбываліся баі паміж польскімі і літоўскімі войскамі. 19 ліпеня 1920 года мястэчка занялі літоўскія войскі разам з бальшавікамі, у 1921 годзе — польскія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пуньск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Пуньск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

Адукацыя і культура

Пуньск з’яўляецца цэнтрам літоўскай культуры. Тут размяшчаецца рэдакцыя часопіса «Aušra», а таксама Дом літоўскай культуры і агульнаадукацыйны ліцэй з літоўскай мовай навучання.

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 86.
  3. Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 165.
  4. Chlebowski B. Puńsk // Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. S. 302.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Сэйнэнскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пуньск (гміна)