wd wp Пошук:

Пузырнік судэцкі

Пузы́рнік судэцкі (Cystopteris sudetica) — папарацепадобная расліна сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae).

Апісанне

Шматгадовая папараць вышынёй 10—35 см з тонкім чарнаватым паўзучым карэнішчам. Лісце тонкае, на доўгіх чаранках, шырокаавальнае або шырокатрохвугольнае двойчы-тройчы перыстае. Ніжнія сегменты ліставой пласцінкі карацей за размешчаныя вышэй. Жылкі ліставых пласцінак выходзяць у выемчастыя зубцы. Сорусы круглаватыя, з плеўкавым пакрывальцам, залозістыя, размешчаны на тыльным баку ліставых жылак. Споры з тупымі кароткімі шыпікамі.

Пашырэнне

Еўрасібірскі старажытнатаежны рэліктавы від. Пашырэнне: паўночныя, паўночна-заходнія, заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Сярэдні Урал, горы Заходняй і Усходняй Сібіры, Далёкі Усход, Камчатка. У Беларусі знойдзены ў Бярэзінскім запаведніку ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага фрагмента дыз’юнктыўнага еўразійскага арэала. Месцы росту: хвойныя, шыракаліста-хвойныя і шыракалістыя лясы.

Асаблівасці біялогіі

Размнажэнне споравае і вегетатыўнае. Ветраапыляльная расліна. Спараносіць у ліпені-жніўні.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Качадыжнікавыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL