wd wp Пошук:

Прэнц

Прэнцвозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лужаснянка, за 22 км у напрамку на ўсход ад горада Гарадок.

Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,19 км. Найбольшая глыбіня 2,1 м, сярэдняя каля 1 м. Аб’ём вады ў возеры 0,23 млн. м³. Плошча вадазбору 1,42 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 5 да 10 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія ў паўднёвай і ўсходняй частках возера ўтварае 2 вузкія залівы. Берагі возера сплавінныя. Шырыня сплавіны ад да 7 м. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Плоскае дно возера выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае рагаліснікам, рдзестамі, гарлачыкамі, эладэяй. У возера ўпадае ручай і выцякае ручай у раку Громаць (прыток Лужаснянкі).

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, карась, плотка, краснапёрка і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна