Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь — кіраўнік дзяржавы, гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не меней дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі.
Дэ-факта Прэзідэнтам Беларусі застаецца Аляксандр Лукашэнка (з 1994), які 23 верасня 2020 года на тайнай інаўгурацыі абвясціў сябе Прэзідэнтам. Праз пратэсты пасля выбараў 2020 года і пачатак палітычнага крызісу пасада Прэзідэнта Беларусі застаецца нявызначанай.
Першыя выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 10 ліпеня 1994 года, у іх удзельнічалі 6 кандыдатаў. У першым туры тройка лідараў набрала: Аляксандр Лукашэнка — 44,82 %, Вячаслаў Кебіч — 17,32 %, Зянон Пазняк — 12,82 %. У другім туры з вынікам каля 80 адсоткаў перамог Аляксандр Лукашэнка.
24 лістапада 1996 у Беларусі быў праведзены рэферэндум на які былі вынесеныя папраўкі якія пашыраюць паўнамоцтвы выканаўчай улады і прэзідэнта і некаторыя іншыя пытанні. За прыняцце паправак выказалася 70,45 % выбаршчыкаў.
9 верасня 2001 адбыліся чарговыя выбары прэзідэнта, пераможцам у якіх ізноў стаў Лукашэнка, набраўшы 75,62 % галасоў.
17 кастрычніка 2004 быў праведзены рэферэндум аб занясенні паправак у Канстытуцыю, якія здымаюць абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. 77,3 % выбаршчыкаў падтрымала гэтыя змены. Варта адзначыць, што змены ў закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», якія вынялі абмежаванні ў два тэрміны былі ўхваленыя Саветам Рэспублікі толькі 5 кастрычніка 2006 [1] Такім чынам, на момант правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі дзейнічала Канстытуцыя, дзе не было абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў і закон аб Прэзідэнце, артыкул 8 якога абвяшчаў: Тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў. Аднак, паводле артыкула 137 Канстытуцыі ў выпадку супярэчнасцяў, яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д.
19 сакавіка 2006 адбыліся чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
19 снежня 2010 адбыліся чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У іх прынялі ўдзел дзесяць кандыдатаў — найбольшая колькасць у гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
Статус, правы і абавязкі Прэзідэнта вызначаюцца Канстытуцыяй Беларусі:
Артыкул 81:
Артыкул 82:
Артыкул 84:
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: