Прылі́сткі — парныя прыдаткі ў аснове ліста, свабодныя або прырослыя да чаранка.
Характэрныя для многіх двухдольных. Бываюць плевачныя і зялёныя. Зялёныя прылісткі прымаюць удзел у фотасінтэзе, напрыклад, у гароху, часам застаюцца адзінай фотасінтэзавальнай часткай ліста, калі пласцінка рэдукуецца, напрыклад, у чыны. Адыгрываюць важную ролю ва ўтварэнні пупышкавых лускавінак. У многіх дрэў пасля разгортвання пупышак апалаюць, напрыклад, у ліпы.