wd wp Пошук:

Прылеп

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прылеп (значэнні). Пры́леп (макед.: Прилеп, турэцк.: Pirlepe, грэч.: Πριλέπια) — горад у паўднёвай частцы Паўночнай Македоніі з насельніцтвам 64 тысячы жыхароў. Горад размешчаны ў паўночнай частцы Пелаганійскай раўніны, у 128 км ад сталіцы Скоп’е.

Размешчаны ля падножжа крэпасці легендарнага сербскага каралевіча Маркі, вядомага як змагара супраць туркаў і мудрага кіраўніка.

Гісторыя

Прылеп быў заснаваны на руінах старажытнага горада Стыбера, які быў часткай Рымскай імперыі. Нягледзячы на спусташэнне готамі ў 268 Стыбера заставалася часткова заселенай. Пад імем Прылеп гэты горад быў упершыню згаданы ў 1014 як месца, дзе балгарскі цар Самуіл памёр ад разрыву сэрца пры відзе, як візантыйцы асляпляюць тысячы яго салдатаў, якія патрапілі ў палон пасля бітвы пры Бяласіцы. Горад патрапіў пад візантыйскую ўладу.

Пазней горад быў заваяваны Другім Балгарскім царствам і Сербіяй.

У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэнаса. Пад кантролем Асманскай імперыяй знаходзіўся на працягу шасці стагоддзяў.

Напачатку XX стагоддзя ўваходзіў у склад Сербіі і Югаславіі і пасля яе распаду адышоў да Македоніі.

Насельніцтва

Большасць насельніцтва складаюць македонцы (93 %), але ёсць і цыганская меншасць.

Паводле перапісу 2002 года ў Прылепе пражывала 66 246 жыхароў[1].

Этнічная група Усяго
македонцы 61 320
албанцы 21
туркі 123
цыгане 4 372
влахі 16
сербы 151
башнякі 17
іншыя 226

Славутасці

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Министерство за Локална Самоуправа. База на општински урбанистички планови Архівавана 15 верасня 2008. (недаступная спасылка — гісторыя)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Прылеп
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе