wd wp Пошук:

Прапілен

Прапіле́н, прапэн[1] СН2=СН-СН3 — ненасычаны алефатычны вуглевадарод шэрагу этылену, гаручы газ. Наркотык з наркатычным дзеяннем больш моцным, чым у этылена. Клас небяспекі — чацвёрты

Фізічныя ўласцівасці

Прапілен уяўляе сабой газападобнае рэчыва з нізкай тэмпературай кіпення −47,7 ° C і тэмпературай плаўлення −187,6 ° C, аптычная шчыльнасць d204 = 0,5193. У сумесі з паветрам (2—11,1 % па аб’ёму) выбухованебяспечны. Раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры. У вадзе раствараецца мала.

Атрыманне і прымяненне

Прапілен атрымліваецца пры піролізе вуглевадародаў і крэкінгу нафтавай сыравіны.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нафтапрадукты
Катэгорыя·Алкены