«Прамсувязь» — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1931 года ў якасці электрамеханічнай майстэрні.
13 верасня 1931 годзе Беларускае ўпраўленне сувязі адчыніла электрамеханічную майстэрню тэлеграфнай апаратуры і тэлефонных камутатараў. На чале слесараў стаяў брыгадзір, якім у лютым 1932 года стаў Анатоль Александровіч. 19 мая 1939 года Загадам Народнага камісарыята сувязі СССР № 296 майстэрню пераўтварылі ў рамонтны завод тэхнікі сувязі № 22.
10 лютага 1966 года Загадам Мінсувязі СССР № 11 прадпрыемства пераўтварылі ў саюзны завод «Прамсувязь», на якім сталі выпускаць электронныя рэле і прылады сувязі ЧВТ-2, КПП-10 і СУС-54. Узвялі 4 участкі: фарбавальны, гальванапакрыцця, мантажу друкаваных платаў і настройкі абсталявання. 27 снежня 1973 годзе згодна з Загадам Мінсувязі СССР № 690 завод стаў доследным. У 1978 годзе завод «Прамсувязь» узнагародзілі Дыпломам 1-й ступені на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. 14 снежня 1989 года Загадам Мінсувязі СССР № 376 завод пераўтварылі ў вытворчае аб’яднанне[2].
1 студзеня 1992 года вытворчае аб’яднанне «Прамсувязь» стала прадпрыемствам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. 28 чэрвеня 2001 года «Прамсувязь» стала ўнітарным прадпрыемствам. «Прамсувязь» стала 1-м у Беларусі прадпрыемствам, што пачало выпускаць бесправадныя тэлефоны з гучнай сувяззю. Пазней наладзілі вытворчасць пластыкавых картак для гарадскіх тэлефонаў-аўтаматаў. 23 лютага 2009 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства. У 2012 годзе на прадпрыемстве стварылі канструктарскае падраздзяленне, службу галоўнага тэхнолага і аддзел тэхнічнага кантролю. Замянілі каля паловы металаапрацоўчых станкоў савецкага часу на 2 новыя. У выніку для вырабу металічных скрынак замест 4-х стала ставаць аднаго станка. Новыя машыны для ліцця, якія выпусціў завод «Атлант» у Баранавічах (Брэсцкая вобласць), задзейнічалі ў вырабе пластмасавых карпусоў для мадэмаў, радыёпрыёмнікаў і тэлепрыставак. На 2013 год прадпрыемства было найбольшым у Беларусі вытворцам прылад сувязі. Найбольшымі пакупнікамі былі УП «Белпошта» і УП «Белтэлекам». Для «Белпошты» выраблялі аплатна-даведкавыя тэрміналы для безнаяўнага разліку аплатнай карткай. Будаўнічым прадпрыемствам прадавалі оптавалаконнае абсталяванне для шматпавярховых дамоў. «Прамсувязь» налічвала каля 300 супрацоўнікаў і выпускала спадарожнікавыя антэны і хатнія тэлефоны, тэлевізійныя антэны і прыстаўкі (лічбавыя радыёперадатчыкі), а таксама кліматычныя шафы. Прылады сувязі экспартавалі ў Літву, Расію і Сінгапур[3].
На 2020 год ААТ «Прамсувязь» вырабляла: