«Практыкаванні ў цудоўным» (руск.: Упражнения в прекрасном) — расійская трагікамедыя, знятая ў 2011 годзе рэжысёрам Віктарам Шаміравым[ru][1]. Фільм заснаваны на аднайменным спектаклі, пастаўленым у Тэатры імя Массавета[ru]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Віктар Шаміраў[ru], Гоша Куцэнка[ru], Канстанцін Юшкевіч[ru], Павел Савінкаў[ru], Ксенія Радчанка[ru].
Тры немаладыя маскоўскія акцёры і студэнтка-актрыса ў суправаджэнні адміністратара адпраўляюцца на тэатральныя гастролі ў правінцыю. Падчас гастроляў яны сустракаюцца з паклоннікамі і забытымі калегамі, напіваюцца, высвятляюць адносіны, зайздросцяць адзін аднаму, трэніруюць акцёрскае майстэрства і задаюцца пытаннямі свайго жыццёвага і прафесійнага прызначэння.
Віктар Шаміраў[ru] | – Альберт Свянціцкі |
Гоша Куцэнка[ru] | – Яўген Калінін |
Канстанцін Юшкевіч[ru] | – Васіль Карнаухаў |
Павел Савінкаў[ru] | – Андрус |
Ксенія Радчанка[ru] | – Аліса |
Ірына Апяксімава[ru] | – Ірына |
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 узнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[2].