wd wp Пошук:

Практыкаванні ў цудоўным

«Практыкаванні ў цудоўным» (руск.: Упражнения в прекрасном) — расійская трагікамедыя, знятая ў 2011 годзе рэжысёрам Віктарам Шаміравым[ru][1]. Фільм заснаваны на аднайменным спектаклі, пастаўленым у Тэатры імя Массавета[ru]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Віктар Шаміраў[ru], Гоша Куцэнка[ru], Канстанцін Юшкевіч[ru], Павел Савінкаў[ru], Ксенія Радчанка[ru].

Сюжэт

Тры немаладыя маскоўскія акцёры і студэнтка-актрыса ў суправаджэнні адміністратара адпраўляюцца на тэатральныя гастролі ў правінцыю. Падчас гастроляў яны сустракаюцца з паклоннікамі і забытымі калегамі, напіваюцца, высвятляюць адносіны, зайздросцяць адзін аднаму, трэніруюць акцёрскае майстэрства і задаюцца пытаннямі свайго жыццёвага і прафесійнага прызначэння.

Акцёрскі склад

   Віктар Шаміраў[ru]      Альберт Свянціцкі
   Гоша Куцэнка[ru]      Яўген Калінін
   Канстанцін Юшкевіч[ru]      Васіль Карнаухаў
   Павел Савінкаў[ru]      Андрус
   Ксенія Радчанка[ru]      Аліса
   Ірына Апяксімава[ru]      Ірына

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 узнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[2].

Зноскі

  1. Uprazhneniya v prekrasnom (2011) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 ліпеня 2020.
  2. Uprazhneniya v prekrasnom — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 ліпеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Расіі 2011 года
Катэгорыя·Кінакамедыі 2010-х гадоў
Катэгорыя·Трагікамедыйныя фільмы Расіі
Катэгорыя·Фільмы на рускай мове
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы пра тэатр
Катэгорыя·Фільмы 2011 года
Катэгорыя·Кінакамедыі Расіі