wd wp Пошук:

Помнік Мініну і Пажарскаму

Помнік Мініну і Пажарскаму — скульптурная група з латуні і медзі, створаная Іванам Мартасам; размешчана перад Саборам Васіля Блажэннага на Чырвонай плошчы.

Сюжэт

Прысвечаны Кузьме Мініну(руск.) бел. і Дзмітрыю Міхайлавічу Пажарскаму(руск.) бел., кіраўнікам другога народнага апалчэння(руск.) бел. падчас польскай інтэрвенцыі ў Смутны час, і перамогі над Польшчай ў 1612 годзе(руск.) бел..

Рэльефы на п’едэстале помніка:

Памятны надпіс на пастаменце абвяшчае:

Гісторыя стварэння

Парад пры адкрыцці помніка Мініну і Пажарскаму. Гравюра XIX стагоддзя.
Помнік Мініну і Пажарскаму ля Верхніх Гандлёвых Радоў у сярэдзіне 1850-х гг. Літаграфія Дацыяра па арыгіналу Ф. Бенуа.

З прапановай пачаць збор сродкаў на пабудову помніка выступілі ў 1803 годзе члены Вольнага таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў(руск.) бел.[1]. Першапачаткова помнік меркавалася ўсталяваць у Ніжнім Ноўгарадзе — горадзе, дзе было сабрана апалчэнне.

Скульптар Іван Мартас адразу ж прыступіў да працы над праектам помніка. У 1807 годзе Мартас публікуе гравюру з першай мадэлі помніка, у якой народных герояў Мініна і Пажарскага паказвае расійскаму грамадству як вызваліцеляў краіны ад іншаземнага прыгнёту.

У 1808 жыхары Ніжняга Ноўгарада звярнуліся за Высокім дазваленнем запрасіць іншых суайчыннікаў да ўдзелу ў стварэнні помніка. Прапанова была ўхвалена Імператарам Аляксандрам I[2]:II,III, які ўсяляк падтрымліваў ідэю ўзвядзення помніка.

У лістападзе 1808 скульптар Іван Мартас перамог у конкурсе на лепшы праект помніка, быў выдадзены імператарскі ўказ аб падпісцы на збор сродкаў па ўсёй Расіі[2]:III-VI. Імёны падпісчыкаў былі надрукаваныя і апублікаваныя[2]:1-229.

У сувязі c улікам важнасці помніка для рускай гісторыі было вырашана ўсталяваць яго ў Маскве, а ў Ніжнім Ноўгарадзе ўсталяваць мармуровы абеліск(руск.) бел. у гонар Мініна і князя Пажарскага[2]:VIII-X.

Цікавасць да стварэння помніка была і так вялікай, але пасля Айчыннай вайны яна яшчэ больш вырасла. Грамадзяне Расіі бачылі ў гэтай скульптуры сімвал перамогі.

Маніфестацыя ля помніка ў першыя дні першай сусветнай вайны. Відаць размяшчэнне помніка ў цэнтры Краснай плошчы. Фота А. Савельева. 1914.

Стварэнне помніка

Працы па стварэнні помніка былі пачаты ў канцы 1812 года пад кіраўніцтвам Івана Мартаса. Малая мадэль помніка была скончаная ў сярэдзіне 1812 года[3]. У тым жа годзе Мартас пачынае выраб вялікай мадэлі і ў пачатку 1813 года мадэль была адкрыта для публікі. Праца была высока ацэненая Імператрыцай Марыяй Фёдараўнай (4 лютага) і членамі Акадэміі Мастацтваў[2]:XI-XIII.

Адліўка помніка была даручана Васілю Якімаву(руск.) бел.[2]:XIII — ліцейна майстру Акадэміі Майстэрстваў. Па заканчэнні падрыхтоўчых работ адліўка была выканана 5 жніўня 1816 года. Для плаўкі было падрыхтавана 1100 пудоў медзі. Медзь плавілася 10 гадзін. Адліццё гэтакага каласальнага манумента адным разам было выканана ўпершыню ў еўрапейскай гісторыі[2]:XIV-XVII.

Для пастамента помніка першапачаткова меркавалася выкарыстоўваць сібірскі мармур. Але з-за значных памераў помніка было вырашана выкарыстоўваць граніт. Вялізныя камяні былі дастаўлены ў Санкт-Пецярбург з берагоў Фінляндыі, якая з’яўлялася часткай Расійскай Імперыі. П’едэстал, які складаецца з трох суцэльных кавалкаў, быў выраблены каменячосам Суханавым[2]:XVIII-XIX.

Дастаўку помніка з Санкт-Пецярбурга ў Маскву было вырашана ажыццяўляць па вадзе, улічваючы яго памеры і вагу, па маршруце праз Марыінскі канал(руск.) бел. да Рыбінска, далей па Волзе да Ніжняга Ноўгарада, затым уверх па Аке да Каломны і па рацэ Маскве. 21 мая 1817 года помнік быў адпраўлены з Санкт-Пецярбурга і 2 верасня таго ж года дастаўлены ў Маскву[2]:XIX-XXIV.

У той жа час было канчаткова вызначана месца ўстаноўкі помніка ў Маскве. Было вырашана, што лепшым месцам з’яўляецца Чырвоная плошча ў параўнанні з плошчай ля Цвярской брамы(руск.) бел., дзе раней меркавалася ўстаноўка. Канкрэтнае месца на Чырвонай плошчы было вызначана Мартасам: у сярэдзіне Чырвонай плошчы, насупраць уваходу ў Верхнія гандлёвыя рады(руск.) бел. (цяпер будынак ГУМа)[2]:XI-XXIII.

20 лютага (4 сакавіка) 1818 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка з удзелам Імператара Аляксандра і яго сямейства і пры збегу велізарнай колькасці людзей. На Чырвонай плошчы адбыўся парад гвардыі[2]:XXV,XXVI.

XX—XXI стагоддзі

У 1931 годзе яго палічылі перашкодай для дэманстрацый і парадаў баявой тэхнікі і перамясцілі да сабору Васіля Блажэннага.

Копіі і рэплікі скульптуры

Цікавыя факты

Івану Пятровічу Мартасу пры стварэнні скульптур Мініна і Пажарскага пазіравалі яго ўласныя сыны.

Надпіс Грамадзяніну Мініну, вядома, не здавальняючая: ён для нас ці месціч Касма Мінін па мянушцы Сухарукаў, або думны дваранін Касма Мініч Сухарукаў, або, нарэшце, Кузьма Мінін, выбарны чалавек ад усёй Маскоўскай дзяржавы, як названы ён у грамаце пра абранне Міхаіла Фёдаравіча Раманава. Усё гэта не дрэнна было б ведаць, таксама як імя і імя па бацьку князя Пажарскага.

Выкарыстанне ў сімволіцы

Зноскі

  1. Я. З. Басин. Первый памятник Москвы // И творчество, и чудотворство. — Мн.: Выш. шк, 1990. — ISBN 5-339-00448-1.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Историческое описание монумента, воздвигнутого гражданину Минину и князю Пожарскому в столичном городе Москве. — С. Петербург: Типография Императорского Воспитательного дома, 1818. — XXIX,229 с.
  3. Айчынная вайна 1812 не паўплывала на ход работ.
  4. Новость об открытии восстановленного храма Рождества Иоанна Предтечи и памятника Минину и Пожарскому в Нижнем Новгороде (руск.)  (4 лістапада 2005) — сайт 1 канала.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Красная плошча (Масква)
Катэгорыя·Працы Івана Мартаса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Помнікі Смутнага часу
Катэгорыя·Падзеі 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Маскоўскія скульптурныя помнікі вядомым і выбітным людзям
Катэгорыя·Помнікі палкаводцам
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·1818 год у Маскве
Катэгорыя·З’явіліся ў 1818 годзе