wd wp Пошук:

Узброеныя сілы Поўдня Расіі

Узброеныя сілы Поўдня Расіі[1] (УСПР) — аператыўна-стратэгічнае з’яднанне белых войскаў Поўдня Расіі у 19191920 гадах у ходзе Грамадзянскай вайны. Утвораныя 8 студзеня 1919 гады ў выніку з’яднання Добраахвотніцкай арміі і армій Усевялікага Войска Данскога для супольнага змагання супраць бальшавікоў.

Максімальнай колькасці УСПР дасягнулі ў кастрычніку 1919 года — 270 тыс. чалавек, 600 гармат, 38 танкаў, 72 самалёты, каля 120 караблёў[2] (паводле іншых дадзеных, каля 160 тыс. чалавек у ліпені 1919 года)[3].

Са студзеня па снежань 1919 года Стаўка Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Поўдня Расіі генерала А. І. Дзянікіна знаходзілася ў Таганрогу.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. У гістарычных дакументах сустракаецца варыянт назвы Узброеныя сілы на Поўдні Расіі.
  2. Военная энциклопедия WorldWeapon. Белые армии Архівавана 2 снежня 2009..
  3. Волков С. В. Белое движение. Энциклопедия Гражданской войны. — М.: Олма-Пресс, 2003. — С. 89.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Белы рух