wd wp Пошук:

Стандартная марка

Стандартная марка пошты СССР (1982)

Станда́ртная ма́рка (або дэфінітыў) — паштовая марка звычайнага выпуску, якая з’яўляецца часткай стандартнага выпуску ці стандартнай серыі[1], якія ахопліваюць шкалу наміналаў, дастатковую для пакрыцця ўсіх паштовых тарыфаў, і выпускаюцца масавым тыражом для працяглага паўсядзённага выкарыстання[1][2]. Стандартныя маркі супрацьпастаўляюцца камемаратыўным (памятным) маркам, што выпускаюцца па пэўных падставах[1]. Стандартным выпускам, як правіла, называецца набор марак, пускаць у продаж адначасова, тады як стандартная серыя эмітуецца на працягу шэрагу гадоў, але гэтыя тэрміны расплывістыя.

Апісанне

Стандартныя маркі адносяцца да марак агульнага карыстання і ўжываюцца на самых розных відах паштовай карэспандэнцыі[3]. Яны друкуюцца вельмі вялікімі накладамі, і іх дызайн часта застаецца дзесяцігоддзямі нязменным[2][3].

Заўвагі

  1. 1 2 3 Стандартные выпуски // Филателистический словарь. (руск.)  Архівавана 2 чэрвеня 2016. (Праверана 29 мая 2018)
  2. 1 2 Марки стандартные // БФС. — С. 185. (руск.)  (Праверана 29 мая 2018) Архівавана 18 снежня 2016.
  3. 1 2 Кисин Б. М. Марки разного назначения // Филателия СССР. — (Рубрики: Мир увлечений; Школа начинающего коллекционера).. — 1975. — Т. № 12. — С. 55—56. (руск.)  Архівавана 20 марта 2016. (Праверана 29 мая 2018)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Паштовыя маркі
Катэгорыя·Паштовыя маркі паводле тэм