wd wp Пошук:

Якаў Зіноўевіч Басін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Басін. Якаў Зіноўевіч Басін (28 жніўня 1939, г. Мінск — 17 лютага 2022, г. Іерусалім) — гісторык і краязнавец, грамадскі дзеяч, публіцыст, выдатнік аховы здароўя, лаўрэат прэміі Міністэрства аховы здароўя СССР (1974). Дзеяч яўрэйскай грамады ў Беларусі.

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў лекарам, выдаў некалькі навуковых працаў у медыцыне.

У 1960-я быў адным з арганізатараў мінскага джаз-клуба, аўтарам перадач па гісторыі джазу на беларускім тэлебачанні. Быў адным з тых, хто заснаваў Беларускі клюб вясёлых і знаходлівых, другі прызёр чэмпіяната СССР (1967—1968).

З другой паловы 1980-х займаўся праваабарончай і грамадскай дзейнасьцю ў якасці актывіста яўрэйскай грамады ў Беларусі. Быў сустаршынёй Саюза яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і грамадаў Беларусі, кіраўніком мінскай грамады прагрэсіўнага іўдаізму. Аўтар даследаванняў па гісторыі беларускага яўрэйства, удзельнік шматлікіх навуковых і грамадскіх міжнародных канферэнцый. Узначальваў беларускае прадстаўніцтва амерыканскай грамадскай арганізацыі «Саюз камітэтаў у абарону былых савецкіх яўрэяў». Выступаў з пратэстамі супраць праяў дзяржаўнага антысэмітызму, удзельнічаў у кангрэсах АБСЕ па барацьбе з ксенафобіяй і антысемітызмам.

У 2015 годзе браў удзел у першым Беларускім грамадскім трыбунале над сталінізмам, які праводзілі міжнародная праваабарончая грамадская арганізацыя «Мемарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаванне Курапатаў».

У чэрвені 2021 года разам з чатырма дзясяткамі выхадцаў з Беларусі падпісаў зварот да новага міністра замежных спраў Ізраіля Яіра Лапіда з заклікам выказаць пазіцыю Ізраіля ў дачыненьні да сітуацыі ў Беларусі[1].

Зноскі

  1. Памёр Якаў Басін

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Журналісты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый
Катэгорыя·Папулярызатары навукі
Катэгорыя·Публіцысты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Праваабаронцы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Медыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Рэдактары XX стагоддзя
Катэгорыя·Іўдаізм у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Даследчыкі Халакоста
Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Барацьба з антысемітызмам
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»