wd wp Пошук:

Польская школа кінематографа

Польская школа кінематографа (польск.: Polska Szkoła Filmowa) — нефармальная сацыяльнае і мастацкае аб’яднанне рэжысёраў і сцэнарыстаў Польшчы ў перыяд сярэдзіны 1950-х — пачатку 1960-х гадоў.

Мастацкія асаблівасці

Творчыя прынцыпы і мастацкія прыёмы Польскай школы кінематографа знаходзіліся пад моцным уплывам італьянскага неарэалізму. Асноўным штуршком у развіцці напрамка паслужыла агульная лібералізацыя поглядаў у сацыялістычным лагеры, якая настала ў пачатку 1950-х гадоў. Галоўнай для нацыянальнага кінематографа тэмай стаў аналіз месца Польшчы падчас Другой сусветнай вайны, нямецкай акупацыі, Варшаўскага паўстання, лёсу былых салдат Арміі краёвай. Падзеі, якія адбывалісь утой час, дэмакратычныя перамены, часова дазволілі казаць аб гэтых падзеях досыць адкрыта. Пры гэтым палітычная цэнзура ў сацыялістычнай дзяржаве ўплывала на творчы працэс і гэтым абумовіла адрозненне Польскай школы кінематографа ад цалкам адкрытага італьянскага неарэалізму. Тым не менш, аўтары напрамка першымі ва Ўсходняй Еўропе ярка падкрэслівалі нацыянальныя асаблівасці характару і адкрыта выступалі супраць навязаных стандартаў сацыялістычнага рэалізму. Пры гэтым існавалі дзве асноўныя тэндэнцыі развіцця руху: маладыя рэжысёры, як Анджэй Вайда[1], даследавалі героіку польскага народа (што па-рознаму ацэньвалася ў розныя гістарычныя перыяды)[2][3], а іншая група (найбольш прыкметнымі з якіх быў Анджэй Мунк[4]) аналізавалі польскі характар праз іронію, гумар і развянчанне нацыянальных міфаў. Сярод не менш яркіх рэжысёраў Польскай школы кінематографа трэба назваць Ежы Кавалеровіча, Войцеха Ежы Хаса, Тадэвуша Канавіцкага.

Кінематаграфісты і фільмы

Анджэй Вайда[1]

Анджэй Мунк

Ежы Кавалеровіч

Войцех Ежы Хас

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Черненко М. М.. Анджей Вайда М., Искусство, 1965, LCCN 66049171
  2. Криштоф Метрак, «Всё на продажу» // «Фильм» (9 февраля 1969 года).
  3. «Золотая рыбка по имени Вайда» // «Le Monde diplomatique» (28 февраля 2008 года). Архівавана 10 снежня 2008 года.
  4. «Анджей Мунк известный и неизвестный» // Польское радио (29 сентября 2007 года). Архівавана 1 кастрычніка 2015 года.
  5. Страница фильма на IMDb
  6. Рецензия на фильм «Загадочный пассажир» на Strictly Film School Архівавана 4 кастрычніка 2011.
  7. Рецензия на фильм «Мать Иоанна от ангелов» на Strictly Film School Архівавана 4 кастрычніка 2011.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя кіно
Катэгорыя·Кірункі ў кіно
Катэгорыя·Кінематограф Польшчы