wd wp Пошук:

Анджэй Мунк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мунк.

Анджэй Мунк (польск.: Andrzej Munk; 16 кастрычніка 1921, Кракаў — 20 верасня 1961, пад Ловічам) — польскі кінарэжысёр. Адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай польскай школы кінематаграфіі 1955—1963 гадоў.

Біяграфія

Удзельнік Варшаўскага паўстання. Вучыўся на аддзяленні архітэктуры Варшаўскага політэхнічнага інстытута і юрыдычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. У 1951 г. скончыў аператарскае і рэжысёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай кінашколы ў Лодзі. Член ПАРП з 1948 г., выключаны ў 1952 г.

Творчая дзейнасць

Пачынаў як дакументаліст (фільмы «Накірунак — Новая Гута», «Слова чыгуначнікаў», «Зоркі павінны гарэць»). Зняў чатыры мастацкія фільмы, галоўным чынам па сцэнарыях Ежы Стэфана Ставінскага («Блакітны крыж», «Чалавек на рэйках», «Эроіка», «Касавокае шчасце»). У 1957—1961 гадах выкладаў у кінашколе ў Лодзі. Загінуў у аўтакатастрофе па дарозе на здымкі фільма «Пасажырка» ў 1961 годзе. Фільм быў завершаны Вітольдам Лясевічам.

Фільмаграфія

Прэміі і ўзнагароды

Прэміі міжнародных кінафестываляў у Венецыі (1955, 1958, 1964), Карлавых Варах (1957), Канах (1964). Дзяржаўная прэмія Польшчы 1954.

Зноскі

  1. 1 2 3 Мунк Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Andrzej Munk // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12351858X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Кракаве
Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Выкладчыкі Варшаўскай палітэхнікі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Удзельнікі Варшаўскага паўстання
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кінарэжысёры Польшчы
Памерлі ў Польшчы
Памерлі 20 верасня
Асобы
Памерлі ў 1961 годзе
Нарадзіліся ў 1921 годзе
Нарадзіліся 16 кастрычніка