wd wp Пошук:

Польская вышэйшая гуманітарная школа

Польская вышэйшая гуманітарная школа (польск.: Polska Wyższa Szkoła Humanistyczna) - вышэйшая школа ў Беларусі, створана ў 2001 годзе, якая мела філіялы ў Мінску, Гродне і Баранавічах.

Структура

Школа з’яўлялася аўтаномнай адзінкай (факультэтам) Беларускага інстытута правазнаўства ў Мінску. Яе дырэктарам быў старшыня Польскага навуковага таварыства (ПНТ), дац. Чэслаў Бенькоўскі. Мела філіялы ў Мінску, Гродне і Баранавічах. Планавалася, каб яна вяла ліцэнцыйнацкае і магістэрскае навучэнне, ў дзённай і завочнай форме. Навучанне павінна цягнуцца ад 3,5 да 5 гадоў, у залежнасці ад віда і формы навучання. Праводзіўся набор на кірункі:

Планавалася, каб заняткі адбываліся на польскай мове, аднак слабае веданне яе пасярод студэнтаў давяло да таго, што ў праграме І курса ўвялі інтэнсіўны моўны курс у межах 6-8 гадзін на тыдзень. Ён павінен быў даць падрыхтоўку да ўводзін польскай мовы як мовы навучання з 3. семестра[2].

Гісторыя

Установа была створана ў 2001 годзе, згодна з дамовай паміж ПНТ і ўладамі Беларускага інстытута правазнаўства (БІП), як факультэт БІП. У чэрвені таго самага года ў філіялах школы пачалася першая рэкрутацыя[1]. У 2006 г. Школа была ліквідавана БІП і на яе базе створаны іншы факультэт[3]. З 2010 г. Школа рэарганізавана і дзейнічае як лінгвістычны цэнтр пры БІП[4].

Зноскі

  1. 1 2 Język polski na uczelniach białoruskich // Oświata…. — С. 342.
  2. Język polski na uczelniach białoruskich // Oświata…. — С. 343.
  3. Паводле старонкі сайта БІП “История
  4. Курсы польского языка, карта поляка, обучение в Польше//deal.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вывучэнне польскай мовы
Катэгорыя·2001 год у Мінску
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Мінска
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Палякі на Беларусі