wd wp Пошук:

Плясецкае

Плясе́цкаевозера ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на мяжы з Калінкавіцкім раёнам, за 34 км на паўночны ўсход ад горада Петрыкаў, за 2,2 км на ўсход ад вёскі Церабаў. Адносіцца да басейна ракі Трэмля.

Плошча паверхні возера каля 0,22 км², даўжыня 0,61 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Найбольшая глыбіня 1,5 м, сярэдняя 0,9 м. Даўжыня берагавой лініі 1,81 км. Аб’ём вады 0,20 млн м³.

Размешчана на ўскрайку асушанага балотнага масіву. Схілы катлавіны маюць вышыню да 2 м. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, параслі хмызняком, на паўднёвым захадзе лесам. Дно выслана глеем і сапрапелем. Зарастае істотна. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай. На захадзе пратокай злучана з канавай Плясецкая.

У возеры водзяцца акунь, плотка, шчупак, лешч і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Трэмлі
Катэгорыя·Азёры Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры Калінкавіцкага раёна