wd wp Пошук:

Плюшчай скучаны

Плюшчай скучаны[3][4] (Sparganium glomeratum) — від кветкавых раслін роду Плюшчай (Sparganium) сямейства Рагозавыя (Typhaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым сцяблом. Лісце шырокае, даўжэй сцябла, з ніжняга боку з крылатым вострым кілем. Суквецце простае, з 3—6 жаночымі і звычайна 1 (радзей 2) мужчынскай галоўкай. Жаночыя галоўкі звычайна сядзячыя, збліжаныя, уверх згрупаваны, рэдка ніжняя на ножцы і адсунуты ад іншых. Мужчынская галоўка звычайна прылягае да верхняй жаночай. Пылавікі вельмі дробныя, даўжынёй 0,5—0,75 мм, лычык кароткі, даўжынёй 0,5—0,75 мм. Плод з перацяжкай ніжэй сярэдзіны, даўгавата-эліптычныя, паступова звужаны ў кароткі носік, на ножцы[5].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўразіі ад Усходняй і Паўночнай Еўропы да Кітая і Японіі, а таксама на поўдні Канады і на поўначы ЗША[6].

Расце на балотах, берагах рэк, азёр[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 229.
  5. 1 2 www-sbras.nsc.ru (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 18 верасня 2019. (руск.)
  6. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рагозавыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны балот
Катэгорыя·Водныя расліны