wd wp Пошук:

Рагозавыя

Рагозавыя, Пухоўкавыя (Typhāceae) — сямейства аднадольных раслін парадку Метлюжкакветныя (Poales)[3][4]. Упершыню вылучана французскім батанікам Антуанам Ларанам дэ Жусье.

Сістэматыка

У склад сямейства ўключаюць два рода раслін[4][5]:

Часам сямейства Рагозавыя лічаць манатыпным з адзіным родам Рагоз[6][7], а род Плюшчай вылучаюць у асобнае сямейства Плюшчайныя (Sparganiaceae)[8][9]. Да цяперашняга часу Sparganiaceae звычайна лічыцца сінонімам Typhaceae[10].

Распаўсюджанне, агульная характарыстыка

Прадстаўнікі распаўсюджаныя ад ўмераных да трапічных шырот[7].

Падзел абодвух родаў адбыўся 89 млн гадоў таму. Аднадомныя расліны, якія растуць у водным асяроддзі. Кветкі вельмі дробныя, сабраныя ў шчыльныя суквецці. Плады не раскрываюцца, насенне пылападобнае[11].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Рагозавыя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. 1 2 ITIS Standard Report Page: Typhaceae
  5. Typhaceae — The Plant List
  6. Рогозовые — семейство Typhaceae — Перечень родов — Плантариум Архівавана 15 кастрычніка 2019.
  7. 1 2 Angiosperm families — Typhaceae Juss Архівавана 3 студзеня 2007.
  8. Sparganium information from NPGS/GRIN(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  9. Ежеголовниковые — семейство Sparganiaceae — Перечень родов — Плантариум Архівавана 15 кастрычніка 2019.
  10. Sparganiaceae information from NPGS/GRIN(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  11. Poales
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Рагозавыя