wd wp Пошук:

Плывун

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плывун. Плыву́н — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Вір (цячэ праз возера), за 10 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Бабруйск, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ступяні. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»[2]

Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 4,7 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 10,2 км.

Катлавіна возера — пашырэнне рэчышча ракі Вір. Берагі высокія, месцамі стромкія. Зарастае слаба. Рака Вір злучае Плывун з возерам Вяхава на поўдні і возерам Усох на поўначы.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак звычайны, лінь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 34, 49. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)
  2. Ландшафтны заказнік мясцовага значэння — «Дубоўскі каскад азёр» Архівавана 2 студзеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Бабруйскага раёна
Катэгорыя·Азёры Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Дубоўскі каскад азёр
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты