wd wp Пошук:

Петэр Эстэрхазі

Петэр Эстэрхазі (венг.: Péter Esterházy; 4 красавіка 1950, Будапешт, Венгерская Народная Рэспубліка — 14 ліпеня 2016, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі пісьменнік, адзін з лідараў венгерскага і еўрапейскага постмадэрнізму.

Біяграфія

Старэйшы сын графа Эстэрхазі (да 1947 года, калі ўсе тытулы і званні былі забаронены)[7] Мацьяша Эстэрхазі дэ Галанта (1919—1998) і Магдолны Маніёк (1916—1980). Яго дзедам па бацькоўскай лініі быў граф Морыц Эстэрхазі (1881—1960), які ненадоўга займаў пасаду прэм’ер-міністра Венгрыі ў 1917 годзе. Праз яго бабулю па бацькоўскай лініі графіню Маргіт Караі (1896—1975) адным з яго продкаў быў граф Дзьюла Караі (1871—1947), які таксама быў прэм’ер-міністрам з 1931 па 1932 гады[8][9]. У Петэра было трое малодшых братоў, у тым ліку футбаліст Мартон Эстэрхазі (нар. 1956).

Скончыў рэлігійную школу, а ў 1974 годзе факультэт прыродазнаўчых навук Універсітэта Лоранда Этвеша па спецыяльнасці матэматыка[10]. Некалькі гадоў працаваў матэматыкам у Інстытуце камп’ютарных навук Міністэрства металургіі і машынабудавання.

У 1989 годзе, пасля падзення камуністычнай улады ў Венгрыі, Петэр Эстэрхазі адмовіўся прыняць назад любую зямлю або каштоўнасці, якія былі нацыяналізаваны камуністамі.

Творчасць

У творчасці шмат увагі надаваў трансфармацыі культур усходнееўрапейскіх краін і гісторыі таталітарных грамадстваў. У адным з самых вядомых творах — «Celestial Harmonies» («Нябесная гармонія», 2000) паказвае эпічны ўздым яго продкаў падчас Аўстра-Венгрыі да іх раскулачвання пры камуністычнай уладзе[11][12]. Яго наступны раман «Javított kiadás» («Вытворчы раман», 2003), які з’явіўся ў якасці своеасаблівага дадатку да «Нябеснай гармоніі», Эстэрхазі прысвяціў усведамленню таго, што яго бацька быў даносчыкам тайнай паліцыі ў часы камунізму[10][12].

Экранізацыя прац Эстэрхазі

Узнагароды

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Péter Esterházy // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118899619 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://nol.hu/kultura/elhunyt-esterhazy-peter-1623703
  5. https://www.svoboda.org/a/27895545.html
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  7. Статут IV 1947 года, які па-ранейшаму дзейнічае ў Венгрыі, абвяшчае адмену спадчынных шляхецкіх званняў і звязаных з імі званняў і тытулаў, а таксама забараняе іх выкарыстанне.
  8. A magyarországi főnemesség XX. századi genealógiája / összeáll. Gudenus János József. A—J. — Budapest: Natura, 1990. — 622 p., [8] t.: ill., színes. — P. 352—380. — ISBN 963-234-313-1.
  9. A magyarországi főnemesség XX. századi genealógiája / összeáll. Gudenus János József. K—O. — Budapest: Natura, 1993. — 443 p., [8] t. : ill., színes. — P. ​29—40. — ISBN 963-817-800-0.
  10. 1 2 Writer Esterhazy, postmodern chronicler of Hungary, dies at 66(англ.) . Reuters (14 ліпеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2021.
  11. Hungarian Writer Peter Esterhazy Dies at 66(англ.) . The New York Times (14 ліпеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2021.
  12. 1 2 Renowned Hungarian author Peter Esterhazy dies at 66(англ.) . Daily Sabah (14 ліпеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
Катэгорыя·Эстэрхазі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Пахаваныя ў Венгрыі
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Венгерскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Камандоры венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Будапешта