wd wp Пошук:

Петынг

Deveria, Achille

Петынг (англ.: petting) — дасягненне палавымі партнёрамі аргазму шляхам узаемных ласкаў эрагенных зон (пацалункі, абдымкі, пагладжванні, сумеснае трэнне геніталій і г. д.) без палавога акту. Гэтая форма займае прамежкавае становішча паміж мастурбацыяй і сучаснымі палавымі зносінамі.

Першапачаткова петынг быў асабліва распаўсюджаны ў тых краінах, дзе праз маральныя патрабаванні і звычаі высока шанавалася цнатлівасць жанчыны. І наадварот, там, дзе грамадства памяркоўна ставілася да дашлюбнага палавога жыцця, петынг быў распаўсюджаны ў меншай ступені. Акрамя захавання цнатлівасці жанчыны да ўступлення ў шлюб, да петынгу звяртаюцца таксама ў мэтах засцярогі ад цяжарнасці, прафілактыкі венерычных захворванняў, для ўзбагачэння і разнастайнасці палавога жыцця, для ўзнаўлення палавой актыўнасці пры яе парушэнні (рэкрэацыйная функцыя).

Залежна ад жадання партнёраў петынг можа быць паверхневы, глыбокі або верхні (некінг).

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, петынг не заўсёды бяспечны. Пры дотыку пенісам палавых губ ёсць імавернасць перадачы інфекцыі, а таксама траплення ў похву спермы і цяжарнасці.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Формы сексуальнай актыўнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак