wd wp Пошук:

Перыла

Перы́ла[3] (Perilla) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Налічвае 5[3] відаў (1 від — Перыла кустовая (Perilla frutescens)[4]), пашыраных у Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы.

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам, якое паглыбляецца ў глебу на 1 м і болей[3]. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, вышынёй да 1,5 м. Лісце супраціўнае, на чаранках, апушанае, з пільчатазазубраным краем. Кветкі дробныя, апушаныя, у гронкападобных суквеццях. Плодарэшак.

Гаспадарчае значэнне

У насенні перылы кустовай маецца 40—45 % тэхнічнага алею, які выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамабільнай, суднабудаўнічай і электратэхнічнай прамысловасці. Жмых ідзе на корм жывёле.

Выкарыстоўваецца таксама як дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй.
  4. Перыла: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Алейныя культуры
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ясноткавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара