wd wp Пошук:

Першацвет высокі

Першацвет высокі, Ключыкі высокія[3] (Primula elatior) — шматгадовая травяністая расліна від роду Першацвет (Primula) сямейства Першакветныя (Primulaceae).

Жоўтыя кветкі гэтай расліны служаць адной з ранніх прыкмет вясны, з’яўляючыся аднымі з першых на вільготных лугах, па берагах ручаёў і ў поймах рэк.

Сінонімы

Апісанне

Першацвет высокі (1) і Першацвет веснавы (2). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Невысокая шматгадовая расліна вышынёй ад 10 да 40 см Лісце 5-15 см даўжынёй і 2-6 см шырынёй сабрана ў прыкаранёвую разетку і пакрытыя валасінкамі з абодвух бакоў. Кветкі светла-жоўтага колеру памерам 9-15 мм, сабраныя ў суквецце па 10-30 на адным сцябле. З’яўляюцца кветкі ранняй вясной, квітнеюць з красавіка па май.

Сярод ранневеснавых раслін першацвет высокі заквітае адным з першых.

Раслінай харчуюцца вусені матылькоў віду Hamearis lucina.

Распаўсюджванне і асяроддзе пасялення

Арэал пакрывае ўсю Еўропу ад Даніі і поўдня Швецыі да Кольскага паўвострава. На Брытанскіх астравах сустракаецца толькі ва Усходняй Англіі.

Расліна пранікла ў Малую Азію і Закаўказзе, сустракаецца на тэрыторыі Усходняй Турцыі і Паўночнага Ірана, дайшло да поўдня Сібіры і ўсходніх раёнаў Алтая.

У дзікай прыродзе расце на вільготных пажыўных друзлых глебах, аддае перавагу цяністым участкам, сустракаецца паблізу населеных пунктаў. Часам культывуецца як дэкаратыўная садовая расліна.

Скарачэнне колькасці ў дзікай прыродзе звязана з асушэннем зямель і касьбой.

У філатэліі

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першакветныя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны на марках