wd wp Пошук:

Першабацунскі

Першабацу́нскі[1] (трансліт.: Pieršabacunski, руск.: Першебацунский) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Крыўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 27 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 33 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі пераважна з вёскі Бацунь. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоны шлях» (цэнтр — вёска Бацунь). Ліквідаваны ў 2015 годзе[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 29 декабря 2015 г. № 57 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта