Пе́рхавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Перхавічы.
12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР быў утворан Люшнеўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Люшнева. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. 22 сакавіка 1962 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Перхавічы і сельсавет адпаведна быў перайменаваны ў Перхавіцкі сельсавет, населеныя пункты Люшнева і Марусіна перададзены ў Цешаўлянскі сельсавет, у склад сельсавета з Палонкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Важгінты, Звераўшчына, Пераносіны і Свіраны[2][3]. 18 сакавіка 1985 года сельсавет скасаваны, частка тэрыторыі ўвайшла ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета (вёскі Бор, Важгінты, Звераўшчына, Пераносіны і Свіраны), частка перададзена ў склад Палонкаўскага сельсавета (вёскі Вярхлессе, Іванкавічы, Перхавічы, Серабрышча і Скародзінцы)[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.