Серабры́шча[1] (трансліт.: Sierabryšča, руск.: Серебрище) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда, каля р. Іса. Насельніцтва 74 жыхары (2010).
У пачатку XX ст. ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Люшнеўскай гміны Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 24 вяскоўцы.
Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсавета[2].
Працуе магазін.