wd wp Пошук:

Перасудавічы

Перасу́давічы[1] (трансліт.: Pierasudavičy, руск.: Пересудовичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года — у Пескаўскай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін і кузня.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Высокаўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 3 жыхары вёскі. 22 верасня 1943 года пры выкананні баявога задання кінуўся з мінай пад варожы цягнік ураджэнец вёскі А. В. Васілеўскі, партызан атрада імя Калініна; яго імем названа вуліца.

16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі (адначасова цэнтр перанесены ў Перасудавічы). Паводле перапісу 1959 года сяло. 21 лістапада 1977 года Перасудавіцкі с/с перайменаваны ў Высокаўскі, цэнтр перанесены ў в. Высокае[2]. У 1980-я гады ў саўгасе «Белаазёрскі». З 26 лютага 2002 года вёска ў складзе Стрыгінскага сельсавета.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на поўдзень, да яе ў паўднёвай частцы з усходняга боку прымыкае яшчэ адна вуліца, арыентаваная з захаду на паўночны ўсход, да якой прылягаюць некалькі адасобленых участкаў забудовы.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты Бярозаўскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Стрыгінскі сельсавет
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна