wd wp Пошук:

Педра Радрыгес Ледэсма

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радрыгес. Пе́дра Радры́гес Ледэ́сма (ісп.: Pedro Rodríguez Ledesma; нар. 28 ліпеня 1987, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Лацыа» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Клубная кар’ера

Пачаў сваю кар’еру ў камандзе аднаго з ніжэйшых іспанскіх дывізіёнаў «Сан-Ісідра» на родных Канарскіх астравах у сезоне 2003/04, адзначыўшыся гульнямі як за юнацкі, гэтак і за асноўны склад. Адтуль перабраўся ў юніёрскую каманду «Барселоны», за розныя юніёрскія і моладзевыя каманды «сіне-гранатавых» адгуляў тры сезоны.

Першы матч за асноўны склад «Барселоны» правёў 11 верасня 2007 года ў фінале Кубка Каталоніі, дзе яго каманда саступіла «Хімнастыку» з Тарагоны з лікам 1:2. 12 студзеня 2008 года Педра дэбютаваў у першай камандзе, правёўшы адну хвіліну пераможнага матча супраць «Мурсіі» (4:0). З сезона 2009/10 трывала замацаваўся ў асноўным складзе «Барселоны».

У жніўні 2015 года за 19 млн фунтаў перайшоў у лонданскі «Чэлсі», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У ліпені 2020 года было абвешчана, што па заканчэнні сезона 2019/20 нападнік пакідае англійскі клуб.

У жніўні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Ромай»[3]. У ліпені 2021 года новым трэнерам «Ромы» стаў Жазэ Маўрынью, які не разлічваў на нападніка і не ўключыў яго ў склад для падрыхтоўкі да наступнага сезона. У жніўні 2021 года Педра перайшоў у «Лацыа», што стала першым прамым пераходам палявога футбаліста паміж рымскімі клубамі за апошнія 40 гадоў[4].

Міжнародная кар’ера

У 2010 годзе трапіў у заяўку зборнай Іспаніі па футболе на чэмпіянат свету 2010 ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе стаў чэмпіёнам свету. У 2012 годзе разам са зборнай стаў чэмпіёнам Еўропы. Свой першы хет-трык Педра аформіў 12 кастрычніка 2012 года ў матчы на мінскім стадыёне «Дынама» супраць зборнай Беларусі (0:4)[5].

Дасягненні

Клубныя

«Барселона»:

«Чэлсі»:

Міжнародныя

Іспанія:

Сям’я

Старэйшы брат Педра Кірыян Радрыгес Ледэсма выступае ў цяперашні час у адным з клубаў іспанскіх ніжэйшых дывізіёнаў.

Зноскі

  1. Pedro // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pedro Rodríguez Ledesma // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. «Рома» подтвердила переход Педро. Контракт рассчитан на 3 года. by.tribuna.com
  4. Педро - первый с 1981 года футболист, совершивший переход между “Ромой” и “Лацио”. football.by
  5. Plaudits take back seat for Spain striker Pedro. UEFA.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона C
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лацыа
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона B
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня