wd wp Пошук:

Паўднёвыя Сандвічавы астравы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Паўднёвыя Са́ндвічавы астравы (англ.: South Sandwich Islands) — архіпелаг на поўдні Атлантыкі. Разам з востравам Паўднёвая Георгія складае частку брытанскай заморскай тэрыторыі Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы. Агульная плошча — 310 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Карта

Паўднёвыя Сандвічавы астравы фарміруюць дугу з 13 астравоў і скал, выцягнутую з поўдня на поўнач на 357 км. Яна знаходзіцца ў 557 км на паўднёвы захад ад вострава Паўднёвая Георгія і ў 1616 км на паўночны захад ад Антарктычнага паўвострава.

Маюць вулканічнае паходжанне. Гарыстыя, складзены пераважна базальтамі. Створаны меней за 5 млн гадоў таму ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт. Найвышэйшы пункт — гара Белінда (1310 м) на востраве Матэгю — з’яўляецца пікам шчытавога вулкана. На іншых астравах ёсць стратавулканы. У раёне Паўднёвых Сандвічавых астравоў назіраюцца сталыя землятрусы.

Клімат субантарктычны прахалодны. Каля 80 % тэрыторыі астравоў пакрыты ледавікамі. Узімку падыход да берага ўскладнены з-з пакавага лёду.

Флора бедная. Жывёльны свет прадстаўлены пераважна птушкамі, у тым ліку пінгвінамі.

Гісторыя

Паўднёвыя Сандвічавы астравы адкрыты ў 1775 г. брытанскай экспедыцыяй на чале Джэймса Кука. Навуковыя даследаванні пачаліся ў XIX ст. Сярод найбольш вядомых даследчыкаў былі Фадзей Фадзеевіч Белінсгаўзен і Эрнэст Генры Шэклтан.

Вялікабрытанія афіцыйна далучыла Паўднёвыя Сандвічавы астравы да сваіх тэрыторый у Паўднёвай Атлантыцы ў 1908 г. У 1985 г. была створана асобная заморская тэрыторыя Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы.

Эканоміка

Астравы ненаселены, што абмяжоўвае іх эканамічную эксплуатацыю. У 1993 г. Вялікабрытанія стварыла вакол іх эксклюзіўную эканамічную марскую зону (12 — 200 марскіх міль).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы
Катэгорыя·Незаселеныя астравы