wd wp Пошук:

Антарктычны паўвостраў

Месцазнаходжанне паўвострава на карце Антарктыды
Антарктычны паўвостраў

Антарктычны паўвостраў — адзін з буйнейшых паўвостраваў у свеце, самы паўночны ўскраек мацерыка Антарктыда.

Геаграфічныя каардынаты самай паўночнай кропкі (63°13′ пд. ш. 57°18′ з. д.HGЯO) з’яўляюцца самай паўночнай кропкай кантынентальнай Антарктыды.

Паўвостраў мае гарысты рэльеф, з хрыбтамі вышынёй прыкладна 2800 метраў над узроўнем мора. Вышэйшая кропка — гара Джэксан — 4196 метраў над узроўнем мора. Паўвостраў таксама вядомы як Зямля Грэяма і Зямля Палмера. З 1960-х гадоў Антарктычны паўвостраў атрымаў сваю цяперашнюю назву. Зямлёй Грэяма (Грэхама, Грэма) называецца паўночная яго частка, Зямлёй Палмера — паўднёвая.

На захад ад паўвострава знаходзіцца самы вялікі востраў АнтарктыкіЗямля Аляксандра I.

Клімат паўвострава самы мяккі на Антарктыдзе. Паўночнай часткай паўвострава абмежаваны арэал кветкавых раслін, якія растуць у Антарктыдзе (іх толькі два відалуговік антарктычны і калабантус кіта).

Вакол узбярэжжа паўночнай часткі паўвострава магчыма круглагадовая навігацыя.

Глабальнае пацяпленне аказвае прыкметнае ўздзеянне на клімат паўвострава: толькі за другую палову XX стагоддзя сярэднегадавая тэмпература вырасла на 2,5°C. На шэльфе побач з Антарктычным паўвостравам знаходзіцца ледавік Ларсена, памеры якога ў апошнія гады рэзка скараціліся.

Нягледзячы на падпісаную Канвенцыю па Антарктычным тэрыторыям, тэрытарыяльныя прэтэнзіі на паўвостраў і прылеглыя тэрыторыі прад’яўляюць Вялікабрытанія, Аргенціна і Чылі.

Цікавыя факты

Гл. таксама

Зноскі

  1. Архівавана 12 студзеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Антарктыды
Катэгорыя·Паўвостравы