wd wp Пошук:

Пачаевіцкае

Пачае́віцкае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 6 км у напрамку на поўдзень ад Чашнікаў, каля аграгарадка Пачаевічы.

Плошча паверхні возера 0,11 км². Даўжыня 0,57 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,56 км. Найбольшая глыбіня 11 м, сярэдняя 4,3 м. Аб’ём вады ў возеры 0,47 млн м³. Плошча вадазбору каля 1 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны ў ніжняй частцы стромкія. Вышыня схілаў 6—9 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі ў самай паўночнай частцы зліваюцца са схіламі катлавіны, астатнія сплавінныя. Шырыня сплавіны дасягае 15 м. Уздоўж усходняга берага забалочаная пойма шырынёй 20—49 м. Дно возера каля паўночнага берага пясчанае. Астатнюю частку дна высцілаюць гліністы іл і крэменязёмісты сапрапель. Возера эўтрофнае і слабапраточнае. Прыбярэжная надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 4—20 метраў ад берага возера. У паўднёвай частцы пратокай возера злучаецца з ракой Лукомка.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта