wd wp Пошук:

Пауль Канстанцінеску

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канстанцінеску. Пау́ль Канстанціне́ску (30 чэрвеня 1909, г. Плаешці, Румынія — 20 снежня 1963, Бухарэст, СРР) — румынскі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Румыніі (1955). Член-карэспандэнт АН Румыніі (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Румыніі 1951, 1954.

Біяграфія

Вучыўся ў Бухарэсцкай кансерваторыі (19281933), выкладаў у ёй, з 1941 года прафесар. Прафесар Акадэміі духоўнай музыкі (19371941) і ваеннага музычнага ліцэя (19411944) у Бухарэсце. Нацыянальнай класікай сталі яго канцэрты для інструментаў з аркестрам (для фартэпіяна, 1952; для скрыпкі, 1957; для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна, 1963). Аўтар лепшай румынскай камічнай оперы «Бурная ноч» (паст. 1935). Сярод іншых твораў: музычная драма «Панэ Лесня Русалім» (паст. 1956), 2 араторыі, 2 сімфоніі, сімфанічныя танцы; камерна-інструментальныя творы; хары, тэатральная і кінамузыка.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Румынскай акадэміі
Катэгорыя·Скрыпачы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Скрыпачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Скрыпачы Румыніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Бухарэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Кінакампазітары Румыніі
Катэгорыя·Выпускнікі Бухарэсцкай кансерваторыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта музыкі Бухарэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плаешці
Катэгорыя·Дырыжоры Румыніі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Румыніі
Катэгорыя·Кампазітары Румыніі
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта музыкі Бухарэста