wd wp Пошук:

Паулус Марэлсэ

Паулус Янс Марэлсэ (нідэрл.: Paulus Janszoon Moreelse; 1571, Утрэхт — 6 сакавіка 1638, Утрэхт) — нідэрландскі мастак эпохі барока.

Жыццё і творчасць

П. Марэлсэ вучыўся жывапісу ў майстэрні мастака Міхіла ван Мірэвелта. У 1596 годзе здзейсніў падарожжа ў Італію, па вяртанні з якога ў 1602 годзе займаецца пераважна партрэтным жывапісам — Марэлсэ піша партрэты прадстаўнікоў арыстакратычных і заможных гандлёвых сем’яў Нідэрландаў, а таксама сваіх калег-мастакоў. Удзельнічаў у арганізацыі гільдыі Св. Лукі (мастакоў) ва Утрэхце і быў яе першым старшынёй. Пасля 1620 г. стварае ў асноўным гістарычныя палотны, а таксама карціны на рэлігійныя і міфалагічныя тэмы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама архітэктурай (спраектаваў Кацярынінскую браму ва Утрэхце) і палітыкай (быў членам Гарадской рады). Адзін з заснавальнікаў Утрэхцкага ўніверсітэта. Працы П. Марэлсэ ўжо ў гады яго творчасці карысталіся вялікім попытам сярод калекцыянераў.

Сын мастака, Ёхан Марэлсэ, таксама быў вядомым мастаком.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121745783 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. toegeschreven aan Moreelse, Paulus (1571-1638); foutief toegeschreven aan Geest, Wybrand de (1592-1667) // Portret van Sophia Hedwig — 1620. Праверана 23 студзеня 2022.
  4. 1 2 RKDartists Праверана 28 сакавіка 2022.
  5. http://rkd.nl/nl/explore/artists/57653
  6. Paulus Moreelsze — 2009.
  7. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1571 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Нідэрландаў
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XVI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Утрэхце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1638 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Нідэрландаў
Катэгорыя·Памерлі ва Утрэхце
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных