wd wp Пошук:

Патэ

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Патэ (суахілі: Pate) — востраў у Індыйскім акіяне, самы буйны сярод астравоў архіпелага Ламу. Уваходзіць у склад Кеніі. Тэрыторыя — 80 км².

Геаграфія

Востраў Патэ размешчаны ў заходняй частцы Індыйскага акіяна, аддзелены ад узбярэжжа Кеніі вузкім пралівам (каля 2,8 км). Фактычна складаецца з некалькіх астравоў мацерыковага паходжання, якія злучаюцца падчас адліву каралавымі водмелямі. Даўжыня — 25,4 км. Шырыня — да 10,7 км. Берагі нізкія, схільныя да затаплення.

Клімат экватарыяльны засушлівы. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ад 23 да 33 °C. Існуе сезонная нястача пітной прэснай вады.

Прырода

Прырода вострава значна зменена чалавекам. Дамінуюць культурныя насаджэнні какосавай пальмы, гваздзіковага дрэва, тытуню і г. д. Аднак астравіцяне ашчадна адносяцца да навакольнага асяроддзя. На Патэ абмежаваны колькасць хатняй жывёлы і выкарыстанне аўтамабільнага транспарту. Захаваліся мангравыя лясы, якія насяляюць мноства рыб, марскія чарапахі і дзюгоні.

Гісторыя

Згодна летапіснай традыцыі, востраў быў каланізаваны ў VII ст. групай сірыйскіх арабаў. Яны заснавалі горад Патэ на заходнім узбярэжжы. У 1204 г. тут зацвердзілася арабская дынастыя Набхані, якая захоўвала ўладу да 1866 г. і мела валадарскі тытул фумамары. У сярэдзіне XIV ст. прадстаўнік дынастыі Умары здолеў падпарадкаваць значную частку ўсходняга Афрыканскага ўзбярэжжа. Магчыма, што ў XV ст. востраў наведваў кітайскі мараплавец Чжэн Хэ.

У XVI ст. горад Патэ стаў апошнім з буйных населеных пунктаў суахілі, якія падпарадкаваліся Партугаліі. Згодна паданню, фумамары вырашыў выявіць пакору, калі даведаўся, што ўсе гарады на поўдні ўжо былі зруйнаваны. За гэта Набхані атрымалі магчымасць надалей кіраваць Патэ. Спробы партугальцаў навязаць мясцовым жыхарам хрысціянства скончыліся няўдачай. Асноўнай рэлігіяй заставаўся іслам. У XVI — XVII стст. таксама вылучыліся адносна самастойныя дзяржавы з цэнтрамі ў паселішчах Сію і Фаза.

У XVII ст. уладары Патэ падтрымалі саюз з Аманам супраць партугальцаў, за што тыя разбурылі горад у 1678 г. Перыяд канца XVII — першай паловы XVIII стст. стаў часам хуткага эканамічнага развіцця, што было магчымым дзякуючы пратэктарату аманскіх султанаў і гандлю чарнаскурымі рабамі.

У другой палове XVIII — першай палове XIX ст. насельнікі Патэ падтрымалі Мамбасу ў барацьбе з арабамі (супраць Аманскага султаната, цэнтр якога ў XIX ст. перамясціўся ў Занзібар), але яна скончылася фактычнай паразай. Каля Сію па загаду султана Занзібара ўзвялі крэпасць.

У 1873 г. гандаль рабамі быў забаронены. Выхадцы з Занзібара стварылі на Патэ плантацыі спецый. Але ў 1890 г. Патэ трапіў пад пратэктарат Вялікабрытаніі, якая абмежавала гэты раён для наведвання іншаземцамі. У выніку, эканоміка вострава прыйшла ў заняпад.

У 1963 г. Патэ ўвайшоў у склад незалежнай Кеніі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ламу (архіпелаг)
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі