wd wp Пошук:

Партрэт М. Ю. Віельгорскага

Партрэт М. Ю. Віельгорскага — карціна рускага мастака Карла Брулова (17991852), напісаная ў 1828 годзе. З’яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер карціны — 138 × 97,5 см[1].

Гісторыя

Бліскуча скончыўшы Імператарскую Акадэмію мастацтваў, Карл Брулоў адпраўляецца ў Італію ў якасці пенсіянера. Моцнае ўражанне на маладога мастака аказала наведванне Пампеяў — старажытнага горада, які загінуў пры вывяржэнні Везувія[2]. У 1828 годзе адбылося чарговае вывяржэнне вулкана, у гэтым жа годзе Карл Брулоў у Італіі стварае адзін з першых сваіх вялікіх партрэтаў — музыканта М. Ю. Віельгорскага(руск.) бел.[3].

Брулоў застаўся здаволеным партрэтам, пра што паведаміў свайму брату-настаўніку — Фёдару Брулову(руск.) бел.[1].

" Я ўжо напісаў партрэт графа Віельгорскага, гэтага рэдкага генія ў музыцы, алейнымі фарбамі;партрэт каленны ў рост з віяланчэллю; выйшаў не благі "

Высокую адзнаку яму даў таксама і сам М. Ю. Віельгорскі, Фёдар Брулоў пісаў брату[1]:

" Мацвей Юр'евіч Віельгорскі прыехаў, гаворыць, што партрэт яго, які Карл напісаў, ёсць Дасканаласць, што гэта невычэрпны геній. "

Апісанне

На карціне намаляваны сябар мастака, музыкант Мацвей Юр’евіч Віельгорскі(руск.) бел. (17941866)[2], калі той іграе на знакамітай віяланчэлі(руск.) бел. працы Антоніа Страдзівары[4].

Кампазіцыя партрэта Віельгорскага адзначана рысамі дэкаратыўнасці. Павышана ярка гучыць каларыт партрэта, у якім пануе чырвоны колер халата, падшытага блакітным шоўкам, — театральная пастава музыканта, які ўрачыстым жэстам праводзіць смыкам па струнах віяланчэлі[1]. На фоне дыміць вулкан, а чорная драпіроўка нагадвае воблака вулканічнага пылу[2].

Выява знакамітага віяланчэліста напружана ўсхваляваная. Мастак з самага пачатку працы над гэтым партрэтам імкнецца надаць выяве адмысловы эмацыйны стан. Брулоў паказвае свайго героя ў рамантычным святле: ён не проста пазіруе, а іграе на музычным інструменце ў момант натхнення[2], якое ахапіла яго сэрца[1]. У яго абліччы яшчэ адчуваецца тая напружанасць унутранага свету, якая адрознівала раннія партрэты Брулова. Ссунуўшы бровы, сціснуўшы вусны, Віельгорскі ўслухваецца ў гукі віяланчэлі. Але ўжо ёсць нейкая суровая стрыманасць у выразе яго твару, якую падкрэслівае туга сцягнутая на шыі хустка. Знікла непасрэднасць парываў ранніх партрэтаў Брулова. Іх змяніла сур’ёзнасць чалавека, прымудронага жыццёвым вопытам[1].

Абуджэнне прыроднай стыхіі і тэмперамент музыканта бачыцца жывапісцу як нешта велічнае[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Карл Брюллов. Портрет музыканта М. Ю. Виельгорского Архівавана 13 сакавіка 2017. (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 К. Брюллов. Портрет М. Виельгорского Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Рускае мастацтва XVIII—XX ст. Архівавана 6 лютага 2019. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
  4. Партрэт М. Ю. Віельгорскага(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны 1828 года
Катэгорыя·Карціны Карла Брулова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Партрэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь