wd wp Пошук:

Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла

Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, аўтарства ананімнага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Параўнанне з творамі Петэра Данкерца дэ Рыя(англ.) бел. дазваляе прыпісаць партрэт з мінскай калекцыі мастакам яго кола[1].

Гісторыя

Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 74; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968 года)[1].

Рэстаўрыраваны ў Нясвіжы ў XIX стагоддзі[2], у Дзяржаўным Рускім музеі М. М. Маркавым у 1968—1975 гадах (Ленінград)[1].

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].

Апісанне

Альбрэхт Станіслаў апрануты ў французскі палацавы касцюм па іспанскай модзе (фр.: costume d’espagnole)[3]. Ён складаецца з кароткага чорнага каптана, які аблягае стан і па засцежцы да таліі аздоблены вузкай паскай белага шоўку, і кароткіх да каленяў штаноў, калашыны якіх заканчваюцца фестонамі[3]. На каптан апрануты кароткі шырокі плашч-накідка, паверх якога выпушчаны блакітны адкладны каўнер, абшыты белымі карункамі. Манжэтамі з блакітнага шоўку з карункамі аздоблены і рукавы каптана[3].

На нагах Альбрэхта Станіслава абуты чорныя тупаносыя боты з залатымі шпорамі і вялізнымі адваротамі, запоўненымі белымі карункамі[3].

Выстаўкі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Жывапіс барока, 2003, с. 60-61
  2. Опись портретов. К. 8. № 74.
  3. 1 2 3 4 Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Карціны XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Партрэты