Парнаграфія (грэч.: πόρνος — распуста і грэч.: γράφω — пішу, малюю, апісваю) — непасрэдны, вульгарна-натуралістычны паказ або славеснае апісанне палавых органаў і палавога акту з мэтай выклікання сексуальнага ўзбуджэння. На працягу гісторыі, падвяргалася забаронам з боку дзяржаўных і царкоўных уладаў, падвяргацца заканадаўчым абмежаванням і сёння.
Сваім паходжаннем, паняцце абавязана з’яўленню ў XVIII ст. у Францыі кнігі Рэціў дэ ла Брэтона «Порнаграф, або Разважанне прыстойнага чалавека аб праўдзівай амаральнасці прастытуцыі». У кнізе разглядаліся сферы жыццядзейнасці чалавека, якія традыцыйна лічыліся ў грамадстве непрыстойнымі, з прычыны чаго яе назва стала намінальным паняццем непрыстойнасці, звязанай з сексуальнасцю.
Не кожная выява аголенай натуры класіфікуецца як парнаграфія.
Часта адрозніваюць парнаграфію (гэта значыць вульгарнае адлюстраванне сексуальных тэм) і эротыку (мастацкае адлюстраванне). Аднак, агульнапрынятага размежавання паміж гэтымі паняццямі няма. Такое размежаванне залежыць ад развіцця культуры, мясцовых законаў і традыцый, рэлігіі. Звычайна тлумачаць, што парнаграфія, у адрозненне ад эротыкі, канцэнтруецца на паказе фізіялагічных асаблівасцей палавога акту і фізічных формаў чалавечай сексуальнасці. У якасці адметнай рысы парнаграфіі часта называюць выяву эрэгіраваннага пеніса і адчыненай вагіны.
Эротыка, у сваю чаргу, надае найбольшую ўвагу пачуццёвым аспектам міжчалавечых узаемаадносін, выкарыстоўваючы палавы акт як сродак паказу эстэтыкі чалавечага цела ў спалучэнні з душэўнымі перажываннямі дзейсных асоб.
Існуе і пункт гледжання, паводле якога ніякай істотнай розніцы паміж эротыкай і парнаграфіяй няма, эротыка з’яўляецца толькі адной з разнавіднасцей парнаграфіі.
Аголеная натура ў творах мастацтва звычайна не адносяць ні да парнаграфіі, ні да эротыкі.
Нудызм таксама звычайна не адносяць да парнаграфіі.
Хоць рэлігійныя арганізацыі звычайна выступаюць супраць парнаграфіі, графічныя апісанні часта сустракаюцца ў рэлігійных тэкстах.
Паказ палавых органаў і палавога акту ў навуковым кантэксце не з’яўляецца парнаграфіяй, бо ў гэтым выпадку мэтай з’яўляецца не сексуальнае ўзбуджэнне аўдыторыі, а праясненне асаблівасцей анатоміі, фізіялогіі і псіхалогіі чалавека.
Парнаграфічны паказ палавога акту і палавых органаў не з’яўляецца вынаходніцтвам сучаснасці.
На фрэсках старажытнага Рыму і антычных вазах можна ўбачыць падобныя матывы. Аналагічныя малюнкі знаходзяць на кераміцы ў Перу.
Пачынаючы з эпохі Адраджэння і да XVIII ст. атрымалі распаўсюджванне «парнаграфічныя» гравюры.
Са з’яўленнем фатаграфіі ў XIX ст. і кінематаграфіі ў XX ст. парнаграфічны паказ сексуальнасці атрымаў новы віток развіцця.
У залежнасці ад мэты, прыводзяць розныя класіфікацыі тыпаў парнаграфічных матэрыялаў. У якасці найбольш агульнай і не выклікаючай істотных нараканняў, выкарыстоўваецца ніжэй згаданы падзел парнаграфіі на: лёгкае порна, уласна порна, жорсткае порна.
Лёгкім (мяккім, софт- ад англ.: soft-) порна называюць такі від парнаграфічнай прадукцыі, дзе няма дэталёвага паказу палавых органаў. У кінафільмах, якія адносяцца да лёгкага порна, як правіла больш-менш асэнсаваны сюжэт, у якім палавы акт займае значнае, але не заўсёды галоўнае месца. Зыходзячы з вышэйказага, цяжка аддзяліць лёгкага порна ад эротыкі.
Як асобны від лёгкага порна вылучаюць г.зв. «секс-фільмы», дзе сексуальным сцэнам аддаецца вялікая частка сюжэту. Тым не менш, палавы акт у такіх фільмах сімулюецца. Паказу эрэгіраваннага пеніса і адчыненай вагіны няма.
Уласнае порна — від парнаграфічнай прадукцыі, які ўяўляе сабой палавы акт без якой-небудзь цэнзуры з боку аўтараў. Сюжэт порнафільмаў, як правіла, абмяжоўваецца кароткімі ўступамі перад сексуальнымі сцэнамі або адсутнічае наогул. У якасці аб’ектаў порна выступаюць вагінальны, аральны і анальны секс. Характэрнай асаблівасцю порна з’яўляецца абавязковае ўказанне на рэальнасць палавога акту пасродкам эякуляцыі, якая можа быць накіраваная ў твар, рот, вагіну, анус або проста на цела актрысы. Як варыянт магчымая эякуляцыя непасрэдна ў вагіну або анус з наступным «выдушваннем» спермы. У порна прадстаўлены гетэрасексуальны або гомасексуальны/лесбійскі секс.
Жорсткім, цвёрдым або хард- (англ.: hard-) порна называюць такі від парнаграфічнай прадукцыі, у якім прадстаўленыя наступныя формы сексуальных адносін:
Некаторыя даследчыкі адносяць да цяжкага порна таксама мужчынскія гомасексуальныя адносіны і анальныя гетэрасексуальныя зносіны, у якіх мужчына знаходзіцца ў пасіўнай ролі.
У супрацьлегласць да звычайнага, у жорсткім порна эякуляцыя можа адбывацца таксама і ў адчыненыя вочы, адтуліны носу і вушныя ракавіны.[Крыніца?]
Нелегальным (англ.: illegal) порна лічыцца прадукцыя парнаграфічнага характару наступных катэгорый:
Нелегальнае порна заканадаўча забароненае ў абсалютнай большасці краін свету і пераследуецца, у тым ліку Інтэрполам.