wd wp Пошук:

Себасцьян Блэйш

Cебасцьян Блэйш (сучаснае імя Норберт) (ням.: Sebastian Bleisch; 10 чэрвеня 1957, Шверын) — нямецкі пісьменнік і рэжысёр гомасексуальнай парнаграфіі.

Дэбютаваў як празаік, апублікаваў раманы «Страта кантролю» (ням.: Kontrollverlust; Ростак, 1988, покетбук — Мюнхен, 1989, выдавецтва Бертэльсман), «Лорд Мюль» (ням.: Lord Mull; Ростак, 1990), «Чацвёртая Германія» (ням.: Viertes Deutschland; Франкфурт-на-Майне, 1992, выдавецтва Зуркамп, заахвочвальная прэмія імя Альфрэда Дзебліна).

У 1990 г. пачаў валодаць школьным відэаклубам у Шверыне, здымаючы разам са школьнікамі аматарскае відэа эксперыментальнага, некамерцыйнага плану. Здымка хутка прыняла эратычны характар, і Блэйш паслаў нарэзку з найбольш адкрытых эпізодаў у дзюсельдорфскую студыю GERO, якая з’яўляецца самым вялікім дыстрыбутарам гей-порна ў Еўропе. Студыя прапанавала яму кантракт на ўмовах 7000 нямецкіх марак за кожны 60-хвілінны фільм пры ўмове з’яўлення пяці новых мадэляў у кожным фільме, і на працягу наступных пяці гадоў Блэйш зняў 60 порнафільмаў з удзелам больш 160 мадэляў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

16 верасня 1996 г. Блэйш быў арыштаваны падчас здымак чарговага фільма і 20 мая 1997 г. прысуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у яго фільмах падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў. Справе Блэйша была прысвечана кніга двух нямецкіх журналістаў, названая «Оскар Уайльд са Шверына» (ням.: Der Oscar Wilde von Schwerin).

Няпоўная фільмаграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120154234 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шверыне
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Порнарэжысёры Германіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Рэжысёры гей-порна
Катэгорыя·Порнарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі