wd wp Пошук:

Параўнанне эсперанта і іда

Параўнанне эсперанта і іда. У гэтай стацці спрабуюць прадэманстраваць галоўныя адрозненні паміж эсперанта і іда, двумя штучнымі мовамі з блізкай гісторыяй, але з рознымі шляхамі. Іда ўзнікла ў пачатку 20 стагоддзя, пасля раскола паміж тымі хто лічыў, што эсператна мае істотныя недахопы, якія замінаюць зрабіць з яе міжнародную дапаможную мову. іншыя лічылі, што эсперанта ёсць дастаткова добрая такая, якая яна ёсць, і што бясконцыя змены мовы толькі абяссіляць яе. Мовы з’яўляюцца блізкімі і зразумелымі, што магчыма вкарыстоўваць падчас перакладаў. Напрыклад, калі у якім-небудзь літаратурным творы існуе дыялог на двух дыялектах адной мовы, то перакладаць розныядыялекты магчыма пры дапамозе эсперанта і іда. Таксама, як дыялекты служаць крыніцай новых словаў для літаратурных моў, так і іда дало шмат неалагізмаў эсперанта.

Моўнае параўнанне

Эсперанта грунтуецца на асновах эсперанта Л. Л. Заменгофа, граматыку іда тлумачыць Kompleta Gramatiko Detaloza di la Lingvo Internaciona Ido Луі дэ Бафрона

Марфалогія

Марфалогія - адна з найвялікшых адрозненняў паміж двумя мовамі. Абедзьве мовы маюць агульныя граматычныя правілы, якія тычацца назоўнікаў (якія маюць канчатак -о), прыметнікаў (маючых канчатак -а), прыслоўеў (з канчаткам на -е) і шмат якіх іншых бакоў. Але адносіны паміж назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі перажылі шматлікія змены ў іда, якія базуюцца на прынцыпе зваротнасці. У абодзьвух мовах магчыма бачыць прамыя узаемаадносіны паміж словамі multa (шматлікі) і multo (шмат) створаных пры дапамозе змены канчатка прыметніка -а на канчатак назоўніка -о і наадварот. Некалькі большыя адрозненні уключае адсутнасць сагласавнання прыметнікаў, і зменаммножнага ліка агдютынатыўнага -j на сінтэтычныя канчаткі -о і -і. Так, эсперантскія “Belaj hundoj” ( прыгожыя сабакі) становяцца ў іда “bela hundi”. Таксама іда выключае канчатак вінавальнага склона -n, так, эсперантамоўная фраза “mi amas la belajn hundojn” (я люблю прыгожых сабак) у іда становіцца me amas la bela hundi. Найбольшыя адрозненні з’яўляюцца ў паходжанні словаў. Напрыклад, назоўнік “krono” - каронашляхам замены назоўнікавага канчатка -о на канчатак дзеяслова -і ствараюць дзеяслоў kroni - каранаваць . Але калі пачаць з дзеяслова kroni і змяніць канчатак дзеяслова -і на -о, каб атрымаць назоўнік, то з выніку атрымаецца не слова “каранацыя”, але арыгінальнае слова “карона”. Гэта здараецца таму што корань kron- з’яўляецца па сутнасці назоўнікам. Пры дапамозе назоўнікавага канчатка проста вызначаюць тую-ж самую якасць, але дзеяслоўным канчаткам значыць дзею рабіць пры дапамозе якасці. Каб рабіць імя для дзеі якасці, трэба ужыць суфікс -ado які утрымоўвае дзеясдолўную ідэю. Такім чынам, трэба ў кожным выпадку памятаць, да якой часткі мовы адносіцца кожны эсперантсік корань. Іда уводзіць некалькі суфіксаў спрабуючы аб’ясніць марфалогію нейкага слова, таму каранёвая частка мовы не вучыцца наізусць. У гэтым выпадку да слова kroni (каранаваць, агульнае, як у эсперанта, іак і ў іда) у іда дадаецца суфікс -izar- (“пакрываць нечым”) каб стварыць дзеяслоў kronizar - каранаваць (у эсперанта магчыма стварыць дзеяслоў шляхам змены канчатка на -і). Ад гэтага дзеяслова ў іда магчыма выключыць дзеяслоўны канчатак -ar і замяніць яго канчаткам назоўніка -о, стварыўшы слова kronizo (каранацыя). Але гэта вырашае праблему толькі часткова, і трэба ведаць, часткі мовы ў іда дзяля іншых паходжанняў і каранеў.

Словы

Хаця эсперанта і іда маюць вялікую колькасць падобных словаў, існуюць істотныя адрозненні. Іда ужывае 26 літар лацінскага алфавіта увогуле без дыякрытычныз знакаў. Эсперанта не ўжывае літары q, w, x, y і дабаўляе ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ, ŭ. Акрамя гэтых невялікіх адрозненняў, іда гэта спроба выпраўлення недахопаў эсперанта (з кропкі гледжання аўтараў іда).

Міжнароднасць

Стваральнікі іда лічылі, што большая частка слоўніка эсперанта не з’яўляецца міжнароднай, ці змененай без неабходнасці. Значыць, іда з’яўляецца спробай выправіць гэты недахоп “больш міжнароднымі” ці “больш правільнымі” каранямі. Гэта можа уваходзіць ў супярэчнасць з спрошчанасцю стварэння эсперантскіх словаў. Вось табліца прыкладаў па-першае эсперанта і іда, і пасля прыкладаў з англійскай, французскай, іспанскай, партугальскай, і італьянскай моў дзяля параўнання: Заўвага 1: Гэта табліца ўвогуле не з’яўляецца пераканаўчай! 4 мовы належаць да лацінскай групы, а Заменгоф аддаваў перавагу лацінскім караням Заўвага 1а: мовы з’яўляюцца індаеўрапейскімі (але адсутнічаюць славянскія мовы…)

ЭсперантаІдаАнглійская моваФранцузская моваІспанская моваПартугальская моваІтальянская мова
bubalobufalobuffalobufflebúfalobúfalobufalo
ĉelocelulocellcellulecélulacélulacellula
ĉirkaŭcirkumaroundautor dealrededorao redorcirca
dediĉidedikarto dedicateconsacerdedikardedikardedikare
edzospoz(ul)ohusbandmariesposoespososposo
elastaelastikaelastikélastiqueelástikoelástikoelastiko
estontecofuturofuturefuturfuturofuturofuturo
kaje(d)andety/eee(d)
lernejoskoloТэкст ячэйкіТэкст ячэйкіТэкст ячэйкіТэкст ячэйкіТэкст ячэйкі
limolimitolimitlímitelimitelimitelimite
maĉimastikarto shewmachermasticarmastigarmastikare
menciimencionarto mentionmentionnermencionarmencionarmenzionare
nacionaciononationnationnaciónnaçãonazione
pentrirepentarto repentrepentirarrepentrsearrepender-sepentirsi
ŝiponavoshipbateaubarconaivobarca
taĉmentodetachmentodetachmentdétachementdestacamentodestacamentodistaccamento
vipuroviperovipervipèrevíboravíboravipera

Афіксы

У іда лічыцца, што прыстаўка mal- ужываецца занадта часта, і таксама можа быць непадыхлдзячай, таму што мае негатыўны сэнсу розных мовах, і прапануецца прыстаўка des- (“mal”) як альтэрнатыва ў асоюных выпадках. У іда таксама ужываюццапрэфіксы дзяля стварэння антонімаў.

Карэлятывы

У іда не ўжываецца рэгулярны табель карэлятываў, як у эсперанта, але ўжываюцца карані лацінскага паходжання, так замест эсперантскага слова “kio” (што) ужываецца слова quo замест эчсперантскага “tie” (Там) слова ibe і г. д.

Асабістыя імёны

Эсперанта па магчымасці не эсперантызіруе імёны і геаграфічныя назвы, згодна са шматлікімі фактарамі. Большая частка еўрапейскіх імёнаў мае эквіваленты, таксама як і большасць гарадоў і ўсе нацыі. У іда большасць асабістых імёнаў разглядаюцца як іншамоўныя словы іне перакладаюцца.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эсперанта