Луі дэ Бафрон (Louis de Beaufront), меў таксама імя Луі Эжэн Альберт Шэврэ (Louis Eugène Albert Chevreux), маркіз дэ Бафрон, французскі настаўнік эсперанта, адзін са стваральнікаў іда, нарадзіўся 3 кастрычніка 1855 у Парыжы, памёр у Тэзі-Глімон, на поўдзень ад Амьена 8 студзеня 1935.
Імя яго маці было Луіза Арманда Шэврэ, імя бацькі было невядома. Маці памерла, калі хлопчыку было 12 год і ён жыў разам з родзічамі. Наяўнасць тытула маркіза выклікала сумненні.
Аб часах, калі дэ Бафрон быў студэнтам, вядома мала. Расказ пра яго юнацтва з Энцыклапедыі эсперанта быў заснаваны на артыкуле з выдаваўшагася на іда часопіса Progreso, яго напісаў сам де Бафрон, і расказ утрымлівае шэраг неверагодных фактаў. Пасля цяжкай хваробы на тыф ён робіцца хатнім настаўнікам. Дэ Бафрон пасля гаварыў, што ў той час ён спрабаваў ажыццявіць праект штучнай мовы пад назвай ад’юванта, але рукапіс, аддадзены на захаванне ў натарыят, потым знік (па чутках з-за знішчэння ці з-за крадзяжа).
Прозвішчам дэ Бафрон ён стаў карыстацца незадоўга да таго, як стаў эсперантыстам.
Бафрон стаў эсперантыстам вясною 1888 года, і адразу пачаў прапагандаваць мову ў рэгіёне Тулузы і Альбі. У 1892 годзе ён выдаў першую сваю эсперантамоўную кнігу — падручнік для французаў.
Бафрон выдаваў эсперантысцкую газету L’Esperaniste, і да 1908 года кіраваў арганізацыяй французскіх эсперантыстаў.
Ён быў першым чалавекам, які выпрацаваў поўную граматыку эсперанта, раз’ясняючы як трэба добра выражаць у гэтай мове нацыянальныя моўныя звароты, і такім чынам пазбягаць небяспекі з’яўлення дыялектаў у самім эсперанта.
Напрацягу некалькіх гадоў, ён выдаў цэлую серыю падручнікаў, зборнікаў практыкаванняў, слоўнікаў. Бафрон прыцягнуў да эсперанта шматлікіх уплывовых і вядомых асоб. За сваю працу ён быў названы «Другі бацька эсперанта».
Напрацягу шматлікіх гадоў, Бафрон разглядаўся эсперантыстамі як адзін з самых вялікіх кансерватараў, які напрацягу 20 гадоў не сказаў аніводнага слова на карысць рэформаў мовы. Ён нават палучыў мянушку «вялікі інквізітар» з-за сваёй кансеравтыўнасці. У 1894 Бафронт быў супраць тагачасных рэформ эсперанта, таму шмат хто не зразумеў яго зварот да рэформ, якія потым сталі мовай, вядомай пад назвай іда.
Рознагалоссі паміж Заменгофам і Бафронам тычыліся не мовы а ідэалогіі, між іншым гамаранізма. Таксама, як каталіку, Бафрону не падабаліся рэлігійныя ідэі Заменгофа. Бафрон хацеў, каб эсперанта заставаўся галоўным чынам мовай камерцыі. Ён прапанаваў Булонскую дэкларацыю, і многім казалася, што Бафрон з’яўляецца адвакатам нейтральнасці і розума супраць мар Заменгофа.
Луі Куцюра, як суддзя Дэлегацыі за выдвіжэнне міжнароднай мовы не меў права прадстаўляць свой уласны праект; таму ён быў выдадзены пад псеўданімам «Іда». Так як аўтар не мог сам зняць маску, Бафрон згадзіўся стаць падстаўной асобай і аб’явіў: «Іда — гэта я». праўа аб гэтай справе стала вядома толькі пасля Першай сусветнай вайны.
Бафрон з’яўляўся кіраўніком рух ідыстаў да студзеня 1917 года.
Бафрон памёр у 1935 годзе амаль забыты і яго смерць стала выпадкова вядома толькі прыхільнікам акцыдэнталя, калі яны атрымалі назад адасланы Бафрону экзэмпляр часопіса Kosmoglott з надпісам, што адрасат памёр, і каму трэба перадаць часопіс — невядома. Яго магіла, без пазначэння імя, знаходзіцца на могілках вёскі Марэсмонтье, на поудзень ад Амьена.