wd wp Пошук:

Пандэліс

Пандэліс (літ.: Pandėlys, традыцыйная беларуская назва — Панядзе́лі) — горад у Рокішкіскім раёне Панявежыскага павета Літвы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пандэліскай сянюніі. Насельніцтва 921 чалавек (2010 год). Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Геаграфія

Размешчаны на рэкі Апашча (басейн Ліелупе) у 26 км ад горада Рокішкіс і ў 181 км ад Вільнюса. Чыгуначная станцыя на лініі Панявежыс — Даўгаўпілс.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1591 годзе. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі адышоў да Расійскай імперыі. У 1801 годзе ў Панядзелях быў пабудаваны касцёл. Падчас Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй.

Да 1917 года насіў назву Панядзелі[1]. З 1918 года і да 1940 года знаходзіўся ў складзе Літвы.

З 1940 года па 1991 года ў складзе Літоўскай ССР, СССР. У 1950—1962 гадах быў раённым цэнтрам. Правы горада атрымаў у 1956 годзе.

З 1991 года ў складзе Літвы. З 1995 года з’яўляецца цэнтрам аднайменнага сянюніі. 18 верасня 1997 года атрымаў герб.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Пандэліса
Год 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 1 184 1 129 1 167 1 024 921

Эканоміка

У савецкі перыяд працаваў цэх сыраробнага заводу.

Зноскі

  1. Вялікі энцыклапедычны слоўнік

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Рокішкіскага раёна
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Пандэліская сянюнія