wd wp Пошук:

Панасавічы

Пана́савічы[1] (трансліт.: Panasavičy, руск.: Панасовичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 22,5 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 года вёска ў Маскоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 г. і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы, у Насоўскай, з 1926 года — у Сялецкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Сашыцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 4 жыхароў, на фронце загінулі 7 воінаў-землякоў.

З 1954 года ў Сялецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Усход». 7 лютага 1972 года была выключана з рэестра в. Ракавічы1940 — 17 двароў, 85 жыхароў, у 1959 — 20 будынкаў, 24 гаспадаркі, 106 жыхароў, у 1970 — 104 жыхары), якая злілася з в. Панасавічы[2].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты Бярозаўскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён)