wd wp Пошук:

Паліна Уладзіміраўна Гельман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гельман. Паліна Уладзіміраўна Гельман (24 кастрычніка 1919 — 29 лістапада 2005) — начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардыровачнага авіяцыйнага палка(руск.) бел. 325-й начной бамбардыровачнай авіяцыйнай дывізіі 4-й Паветранай арміі(руск.) бел. 2-га Беларускага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Здзейсніла 860 баявых вылетаў(руск.) бел.. Герой Савецкага Саюза[1].

Біяграфія

Нарадзілася 24 кастрычніка 1919 года ў горадзе Бярдычаў (цяпер Жытомірскай вобласці Украіны) у сям’і рабочага. Маці — яўрэйка, бацька — рускі. Пасля гібелі бацькі ад рук пятлюраўцаў пераехала з маці Аленай Львоўнай Гельман ў 1920 годзе ў Гомель[1].

Скончыла школу ў Гомелі і 3 курса гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1941 года. У 1942 годзе скончыла курсы штурманаў пры Энгельскай ваеннай авіяцыйнай школе пілотаў. У дзеючай арміі з мая 1942 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года.

Начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяпалка (325-я начная бамбавальная авіядывізія, 4-я Паветраная армія, 2-і Беларускі фронт) гвардыі старэйшы лейтэнант П. У. Гельман да мая 1945 года, як штурман самалёта ПА-2, здзейсніла 860 вылетаў на бамбёжкі варожых пазіцый, перапраў, складоў з боепрыпасамі і маёмасцю, аэрадромаў. Скінула 113 тон бомбаў на нямецка-фашысцкіх захопнікаў; выконваючы баявыя заданні, налятала 1300 гадзін; вырабіла 164 бомбавых удары, у тым ліку бамбавала варожыя пазіцыі ў Крыме; пры фарсіраванні нашымі войскамі ракі Нараў бамбіла абарону гітлераўцаў у раёне гарадоў Астралэнка і Сяроцк. Выклікала 142 пажары ў размяшчэнні ворага. Дастаўляла прадукты харчавання, боепрыпасы, адзенне, медыкаменты дэсантнікам ў населены пункт Эльтыген (цяпер у межах горада-героя Керч Крымскай вобласці Украіны).

Удзельніца абароны Каўказа, вызвалення Кубані, Таманскага паўвострава, Крыма, Беларусі, Польшчы, баёў над Германіяй[1].

Скончыла вайну на Эльбе. Апошні палёт здзейсніла над Берлінам.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым гераізм і мужнасць гвардыі старэйшаму лейтэнанту Гельман Паліне Уладзіміраўне прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 8962).

У 1951 годзе П. У. Гельман скончыла Ваенны інстытут замежных моў(руск.) бел.[1].

З 1957 года гвардыі маёр Гельман — у адстаўцы[1].

Пасля разгортвання падзей(руск.) бел. на Кубе ў раёне Плая-Хірон(руск.) бел. працавала там у якасці перакладчыка і пасла міру.

З 1970 года кандыдат эканамічных навук (1970), дацэнт (1973)[1]. Да выхаду на пенсію ў 1990 годзе П. У. Гельман выкладала ў Інстытуце грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

У складзе савецкіх дэлегацый выязджала ў Ізраіль.

Была членам праўлення Таварыства «СССР-Уругвай».

Памерла 29 лістапада 2005 года. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Гельман Полина Владимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.

Спасылкі

Паліна Уладзіміраўна Гельман на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Жанчыны ў войнах
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярдзічаве
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Жанчыны-авіятары
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Постаці Гомеля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»