Пальцакрылка пяціпальцая, або беласнежная (Pterophorus pentadactyla) — від лускакрылых насякомых з сямейства Пальцакрылкі (Pterophoridae). Распаўсюджаны ў Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, паўночна-усходнім Кітаі, Сібіры і Прыморскім краі Расіі. Лічыцца адным з самых буйных відаў сямейства. Лёт прыпадае на чэрвень-ліпень, часам паўтараецца ў верасні.
Даўжыня пярэдняга крыла 12—14 мм[3]; размах ~36 мм[4]. Матылёк ярка-белага колера[3]. Пярэдняе крыло дзеліцца на дзве пёрападобныя лопасці, а задняе - на тры[5].
Даўжыня цела вусеняў ~20 мм. Вусені бледна-зялёнага колеру, з белай палоскай на спінцы і жоўтай на латэральным баку, у валасінках. Кукалкі прычэпленыя да паверхні на нітках, як у дзённых матылькоў.
Сустрэць прадстаўнікоў дадзенага віду можна ў адкрытых мясцовасцях: на сухіх і паўсухіх лугах, у садах, карыёзных лугах і балотах, на высакагорных лугах, палях і пустках з кіслай глебай.
Вусені харчуюцца на раслінах наступных родаў: