Па́лушы[1] (трансліт.: Palušy, руск.: Палуши) — аграгарадок у Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета (з 24 мая 2013 г. яго цэнтр[2]).
З 11 лютага 1972 года да 17 лістапада 1986 года Палушы ўваходзілі ў склад Астравецкага сельсавета[3].
Знаходзіцца за 5 км у напрамку на захад ад горада Астравец, за 250 км ад Гродна, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай[4].