wd wp Пошук:

Палешына

Пале́шына[1] (трансліт.: Paliešyna, руск.: Полешино) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайханскага сельсавета.

Знаходзіцца за 20 км у напрамку на захад ад горада Гарадок, за 57 км ад Віцебска[2].

Гісторыя

Вядомая па пісьмовых крыніцах з канца XVI стагоддзя у Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[3]. У канцы XVII стагоддзя ў складзе Гарадоцкага павета Полацкай губерні Расійскай імперыі. У 1905 годзе вёска ўваходзіла ў склад Селішчанскай воласці. У 1918 годзе ў вёсцы адкрылася школа. З 15 лютага 1923 г. вёска ў складзе Гарадоцкай воласці, з 20 жніўня 1924 г. у Канчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, з 20 лютага 1938 г. Віцебскай вобласці. З 22 снежня 1960 г. Палешына ў Вайханскім сельсавеце. Станам на 2000 г. вёска з’яўлялася цэнтрам калгаса імя Суворава. Дзейнічалі клуб, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 554. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  3. 1 2 3 4 5 Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 855. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вайханскі сельсавет
Населеныя пункты Гарадоцкага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных