wd wp Пошук:

Падушны падатак

Падушны падатак — асноўны прамы падатак у Расійскай імперыі ў XVIIIXIX стст.

Уведзены ў 1724 г. імператарам Пятром I. Абкладалася ўсё мужчынскае насельніцтва падатковых саслоўяў паводле перапісаў, якія праводзіліся перыядычна. Памеры падатка павялічваліся. У 1867 г. па рэгіёнах Расійскай імперыі падушны падатак вагаўся ад 1,15 да 2,61 руб. з рэвізскай душы. Да дзяржаўных падушных збораў належалі таксама земскі падушны збор з сялян на казённыя выдаткі і грамадскі збор з дзяржаўных сялян, уведзены на пачатку 1840-х гадоў. У сярэдзіне 1860-х гадоў у Еўрапейскай частцы імперыі падушныя зборы складалі каля 70% агульнай сумы прамых падаткаў.

На Беларусі

На тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў, якія ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, замена падворнага абкладання падушным падаткам адбылася ў канцы XVIII ст. Яго памер складаў каля 1 рубля срэбрам. З-за слабой плацежаздольнасці насельніцтва і каб паступова прызвычаіць да расійскай падатковай сістэмы, насельніцтву на некаторы час даваліся льготы. У снежні 1772 г. жыхары Беларускага генерал-губернатарства былі вызвалены ад падушнага падатку на паўгода, у красавіку 1793 г., пасля інкарпарацыі цэнтральнай часткі беларускай зямляі ў ходзе другога падзелу Рэчы Паспалітай, — на 2 гады. З 1797 г. на працягу 10 гадоў ва ўсіх беларуска-літоўскіх губернях, афіцыйна, дзяржаўныя падаткі браліся ў меншым памеры, але да 1811 г. яны збіраліся тут не асігнацыямі, як гэта было ў расійскіх губернях, а серабром, рэальны курс якога быў намнога вышэйшы.

Падушны падатак быў цяжкім і яго спагнанне адбывалася з нарастаючымі недаплатамі. Напрклад, казённыя сяляне спачатку адносна паспяхова спраўляліся з выплатай падушнага падатку. Па Мінскай губерні нядоімка, што сабралася да 1812 г., складала менш за 1/10 ад сумы няўнесеных падаткаў гэтага года. Да 1839 г. нядоімкі ў выплаце падаткаў і земскіх збораў у дзяржаўных вёсках Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў складалі ў сярэднім 1,8—1,2—0,3—0,8 і 0,2 акладу на душу, адпаведна. Вялікая нядоімка па падушным падатку і адмовы насельніцтва плаціць, вымусілі з 1887 г. адмяніць яго ў еўрапейскай частцы імперыі (з мяшчан і цэхавых — з 1863 г. і заменены падаткам на нерухомую маёмасць).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Падаткаабкладанне ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1724 годзе
Катэгорыя·Гісторыя падаткаабкладання