Падо́льцы[1] (трансліт.: Padoĺcy, руск.: Подольцы) — аграгарадок у Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавета.
Знаходзіцца за 50 км у напрамку на поўнач ад горада Астравец, за 300 км ад Гродна, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Гударай[2].
Да 3 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Жукойненскага сельсавета[3], да 2 снежня 1959 года — у склад Некрашунскага сельсавета, з 2 снежня 1959 года да 26 лютага 2013 года Падольцы ўваходзілі ў склад і з’яўляліся цэнтрам Падольскага сельсавета[4][5].